Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор подпісаў за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2017 13:48
Збор подпісаў ініцыявала Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне „АКТ”.
Photo: Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаўся збор подпісаў за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу
Збор подпісаў ініцыявала Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне „АКТ”.
На інтэрнэт-плятформе petitions.by пачаўся збор подпісаў за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу для яе атрымальнікаў і ахвярадаўцаў.
Збор подпісаў ініцыявала Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне „АКТ” у межах кампаніі па зьмене падатковага заканадаўства для некамэрцыйных арганізацый #добротабезналогов.
„У Беларусі дзяржава спрабуе зарабіць на дабрачыннасьці. Дапамога, якую атрымліваюць людзі ад грамадзкіх арганізацый, абкладаецца падаходным падаткам. Як правіла, гэта тыя, хто знаходзіцца ў складанай жыцьцёвай сытуацыі”, - адзначаюць аўтары пэтыцыі.
У пэтыцыі прапануецца адмяніць падаходны падатак на тавары й паслугі, бязвыплатна атрыманыя ад некамэрцыйных арганізацый. Згодна з дзейным Падатковым кодэксам грамадзяне, якія атрымалі бясплатную дапамогу ад недзяржаўных арганізацый, павінны заплаціць падаходны падатак.
„Гэта значыць, калі грамадзкая арганізацыя, напрыклад, раздае вопратку бяздомным або дапамагае пажылым людзям, то такая дапамога лічыцца іх прыбыткам, зь якога яны абавязаны заплаціць падаходны падатак”, — тлумачаць аўтары пэтыцыі.
Яны таксама прапануюць даць грамадзянам права на сацыяльны падатковы вылік на суму ахвяраваньняў НКА ў памеры да 10% ад падаткаабкладанага даходу, каб стымуляваць разьвіцьцё дабрачыннасьці ў краіне.
Дакумэнт будзе накіраваны на разгляд у Міністэрства па падатках і зборах і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
У падтрымку прапанаваных падатковых ільгот выступілі многія грамадзкія арганізацыі й актывісты. Пад калектыўным зваротам з такімі прапановамі падпісаліся 74 арганізацыі, якія аб'ядноўваюць больш за 40 тысячы чалавек.
Сярод іх асацыяцыя „БелСетка антыСНІД”, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Беларускі дзіцячы хосьпіс, МГА „Узаемаразуменьне”, Ліга добраахвотнай працы моладзі, МГА „Гендарныя пэрспэктывы”, грамадзкая арганізацыя „Ахова птушак бацькаўшчыны” й іншыя.
belapan.com/аз

На інтэрнэт-плятформе petitions.by пачаўся збор подпісаў за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу для яе атрымальнікаў і ахвярадаўцаў.

Збор подпісаў ініцыявала Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне „АКТ” у межах кампаніі па зьмене падатковага заканадаўства для некамэрцыйных арганізацый #добротабезналогов.

„У Беларусі дзяржава спрабуе зарабіць на дабрачыннасьці. Дапамога, якую атрымліваюць людзі ад грамадзкіх арганізацый, абкладаецца падаходным падаткам. Як правіла, гэта тыя, хто знаходзіцца ў складанай жыцьцёвай сытуацыі”, - адзначаюць аўтары пэтыцыі.

У пэтыцыі прапануецца адмяніць падаходны падатак на тавары й паслугі, бязвыплатна атрыманыя ад некамэрцыйных арганізацый. Згодна з дзейным

Падатковым кодэксам грамадзяне, якія атрымалі бясплатную дапамогу ад недзяржаўных арганізацый, павінны заплаціць падаходны падатак.
„Гэта значыць, калі грамадзкая арганізацыя, напрыклад, раздае вопратку бяздомным або дапамагае пажылым людзям, то такая дапамога лічыцца іх прыбыткам, зь якога яны абавязаны заплаціць падаходны падатак”, — тлумачаць аўтары пэтыцыі.

Яны таксама прапануюць даць грамадзянам права на сацыяльны падатковы вылік на суму ахвяраваньняў НКА ў памеры да 10% ад падаткаабкладанага даходу, каб стымуляваць разьвіцьцё дабрачыннасьці ў краіне.

Дакумэнт будзе накіраваны на разгляд у Міністэрства па падатках і зборах і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У падтрымку прапанаваных падатковых ільгот выступілі многія грамадзкія арганізацыі й актывісты. Пад калектыўным зваротам з такімі прапановамі падпісаліся 74 арганізацыі, якія аб'ядноўваюць больш за 40 тысячы чалавек.

Сярод іх асацыяцыя „БелСетка антыСНІД”, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Беларускі дзіцячы хосьпіс, МГА „Узаемаразуменьне”, Ліга добраахвотнай працы моладзі, МГА „Гендарныя пэрспэктывы”, грамадзкая арганізацыя „Ахова птушак бацькаўшчыны” й іншыя.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт