Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці прэзэнтавалі даклад пра забойства Паўла Шарамета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2017 13:01
Яго падрыхтаваў і прадставіў амэрыканскі журналіст Крыстафэр Мілер.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Берасьці прэзэнтавалі даклад пра забойства Паўла Шарамета
Яго падрыхтаваў і прадставіў амэрыканскі журналіст Крыстафэр Мілер.
Хто вінаваты ў забойстве Паўла Шарамета – высьвятлялі ў Берасьці. Тут у канфэрэнц-зале гатэля „Эрмітаж” прайшла адкрытая лекцыя амэрыканскага журналіста Крыстафэра Мілера пад назваю „У правасудзьдзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расьсьедаваньні забойства Шарамета”.
Экспэрт зьвярнуў увагу, што Павел Парамет – гэта постаць, важная для трох краін.
„Важна данесьці інфармацыю ў кожны рэгіён. Гэта тычыцца ня толькі Ўкраіны, але й Беларусі. Павел быў беларусам. І гэта нягледзячы на тое, што ён страціў грамадзянства. Але ўсё роўна пераважная большасьць лічыла яго беларусам. Ён адзін з тых, хто аказаў уплыў ня толькі на Менск, але й на рэгіёны Беларусі”, - заявіў амэрыканскі журналіст.
Крыстафэр Мілер патраціў звыш трох месяцаў на падрыхтоўку свайго даклада. Адна з галоўных вэрсій – гэта тое, што да забойства Паўла Шарамета прамое дачыненне мае ўкраінскі бок.
racyja.com/аз

Хто вінаваты ў забойстве Паўла Шарамета – высьвятлялі ў Берасьці. Тут у канфэрэнц-зале гатэля „Эрмітаж” прайшла адкрытая лекцыя амэрыканскага журналіста Крыстафэра Мілера пад назваю „У правасудзьдзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расьсьедаваньні забойства Шарамета”.

Экспэрт зьвярнуў увагу, што Павел Шарамет – гэта постаць, важная для трох краін.
„Важна данесьці інфармацыю ў кожны рэгіён. Гэта тычыцца ня толькі Ўкраіны, але й Беларусі. Павел быў беларусам. І гэта нягледзячы на тое, што ён страціў грамадзянства. Але ўсё роўна пераважная большасьць лічыла яго беларусам. Ён адзін з тых, хто аказаў уплыў ня толькі на Менск, але й на рэгіёны Беларусі”, - заявіў амэрыканскі журналіст.

Крыстафэр Мілер патраціў звыш трох месяцаў на падрыхтоўку свайго даклада. Адна з галоўных вэрсій – гэта тое, што да забойства Паўла Шарамета прамое дачыненне мае ўкраінскі бок.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт