Logo Polskiego Radia
Print

„Крамбамбуля” дасьць навагодні канцэрт у Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2017 16:45
Гледачоў чакаюць найлепшыя песьні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоу й кілятоны навагодняга настрою.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Крамбамбуля” дасьць навагодні канцэрт у Менску
Гледачоў чакаюць найлепшыя песьні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоу й кілятоны навагодняга настрою.
21 сьнежня гурт „Крамбамбуля” выступіць у Prime Hall з праграмай „Партызаны каляднага лесу”. Гледачоў чакаюць найлепшыя песьні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоу й кілятоны навагодняга настрою.
„У кожным калядным лесе ёсьць свае партызаны. Яны дапамагаюць сьвятому Мікалаю: ахоўваюць елкі й зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям сьвята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля й прасьпяваць разам пару дзясяткаў песень”, — кажуць музыкі.
Гурт „Крамбамбуля” быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
Старт продажу квіткоў — у сераду, 25 кастрычніка, у 12:00 на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клюба. Кошт квіткоў: танцпляц (першыя 200) — 35 руб., танцпляц (астатнія) — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт