Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасьні зьнізілася да 831 рубля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2017 17:46
Раней Лукашэнка паставіў перад дзяржорганамі задачу выйсьці да канца 2017 года на сярэднюю зарплату ў 1000 рублёў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасьні 2017 года склала 831,3 рубля. Пра гэта ў аўторак, 24 кастрычніка, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Раней Аляксандр Лукашэнка паставіў перад дзяржаўнымі органамі задачу выйсьці да канца 2017 года на сярэднюю зарплату па краіне на ўзроўні 1000 рублёў. Аднак ужо ў параўнаньні са жніўнем сярэдні заробак у Беларусі зьнізіўся: у жніўні намінальная налічаная зарплата складала 844,4 рубля.

А на днях міністар эканомікі Зіноўскі заявіў, што некаторыя рэгіёны Беларусі й галіны эканомікі ў бліжэйшы час ня змогуць выйсьці на сярэдні заробак у 1000 рублёў.

У той жа час прэм'ер-міністар Кабякоў паведаміў 7 кастрычніка, што павышэньне заробкаў да вызначанага Лукашэнкам узроўню сурʼёзна адстае па графіку. Так, у жніўні па графіку зарплата павінна была быць ужо 896 рублёў, а не дасягнутыя 844 рубля.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт