Logo Polskiego Radia
Print

Разглядаюцца некалькі варыянтаў бязьвізавага ўезду гасьцей Эўрагульняў-2019

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.10.2017 16:02
На сёньняшні дзень ёсьць тры асноўныя канцэпцыі, як спрасьціць візавы рэжым на час правядзеньня гульняў.
radyjo.net/А.Вялічка

У Менску разглядаюць некалькі варыянтаў бязьвізавага ўезду гасьцей Эўрагульняў-2019
Арганізатары Эўрапейскіх гульняў-2019 разглядаюць некалькі варыянтаў бязьвізавага ўезду ў Менск гасьцей гульняў. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА.
«На сёньняшні дзень разглядаюцца тры асноўныя канцэпцыі, як спрасьціць візавы рэжым на час правядзеньня Эўрагульняў, – распавёў ён. – Адна з іх непасрэдна зьвязана з гульнямі. Гэта адна з умоў, прапісаных у кантракце: бязьвізавы рэжым для асоб, якія будуць прымаць удзел у Эўрапейскіх гульнях, доступ у краіну па спэцыяльным дакумэнтам, якія называюцца акрэдытацыя».
Яшчэ адзін варыянт – бязьвізавы ўезд у Менск па білеце на Эўрагульні.
Паводле Анатоля Котава, паралельна абмяркоўваецца магчымасьць павелічэньня тэрміну бязьвізавага знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі да 10 дзён.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт