Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія праваабаронцы прымаюць удзел у канфэрэнцыі Ўсходняга партнэрства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.10.2017 17:11
Для абмеркаваньня пэрспэктываў інтэграцыйнага праекта Эўразьвязу сабраліся каля 300 удзельнікаў.
плякат з сайту ПЦ "Вясна"

У Таліне 25 кастрычніка пачала працу Канфэрэнцыя грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства (КГС УП). Для абмеркаваньня пэрспэктываў інтэграцыйнага праекта Эўрапейскага Зьвязу сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзесяткі прадстаўляюць Беларусь.
«Рэальныя вынікі для людзей: пэрспэктывы Ўсходняга партнэрства да 2020 года і надалей», – так гучыць тэма канфэрэнцыі, якая зьяўляецца паралельным мерапрыемствам Саміта Ўсходняга партнэрства і праводзіцца раз на два гады.
Выступ кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага адкрыў праграму канфэрэнцыі.
Варта ўдакладніць, што сёлета ўпершыню КГС УП і Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства (вышэйшы орган прыняцьця рашэньняў ФГС УП) аб'яднаныя ў адно мерапрыемства з агульным парадкам дня. Яго галоўная мэта – умацаваньне арганізацый грамадзянскай супольнасьці з краінаў УП і ЭЗ для далейшага разьвіцьця партнэрства.
Сярод прыярытэтных тэмаў трохдзённага мерапрыемства – урад і супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю, дэмакратычнае кіраваньне, электронныя рашэньні ў рамках празрыстага кіраваньня, роля грамадзянскай супольнасьці ў разьвіцьці кампэтэнтнасьці сродкаў масавай інфармацыі і ў барацьбе з дэзінфармацыяй.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт