Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зноў падаражаў бэнзін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2017 11:35
Апошні раз паліва даражэла ў Беларусі 6 траўня 2017 году. Тады цэны вырасьлі на 1 капейку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

У Беларусі зноў падаражаў бэнзін
Апошні раз паліва даражэла ў Беларусі 6 траўня 2017 году. Тады цэны вырасьлі на 1 капейку.
26 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражаў бэнзін. На гэты раз — не на адну, а адразу на дзьве капейкі (на 1,7%), інфармуе „Белнафтахім”.
Бэнзін АІ-92-К5-Эўра цяпер каштуе 1,19 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,27 рубля, АІ-98-К5-Эўра —1,48 рубля. А вось дызэльнае паліва не падаражэла.
У „Белнафтахіме” патлумачылі неабходнасьць падняць цэны на бэнзін тым, што адбыўся рост кошту нафты, таксама трэба было выраўнаваць розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва з цэнамі ў краінах-суседзях (найперш у Расеі).
Апошні раз паліва даражэла ў Беларусі 6 траўня 2017 году. Тады цэны вырасьлі на 1 капейку. Гэта было пятае падаражаньне паліва на капейку за год.
Размовы пра тое, што паліву прыйшоў час даражэць, вядуцца з канца верасьня. Намесьнік гендырэктара „Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў казаў тады, што ў канцэрна ёсьць усе падставы для павышэньня цэнаў на 5%.
„Кошт барэля нафты на сусьветных пляцоўках вырас да 59 даляраў за барэль. Сёньня ў Беларусі бэнзін каштуе таньней, чым у Расеі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Каньюнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць вырасьці”, - заявіў Каморнікаў.
Кожная дадатковая капейка ў кошце бэнзіну прыносіць дзяржаве $8,7 млн за год.
euroradio.fm/аз

26 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражаў бэнзін. На гэты раз — не на адну, а адразу на дзьве капейкі (на 1,7%), інфармуе „Белнафтахім”.

Бэнзін АІ-92-К5-Эўра цяпер каштуе 1,19 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,27 рубля, АІ-98-К5-Эўра —1,48 рубля. А вось дызэльнае паліва не падаражэла.

У „Белнафтахіме” патлумачылі неабходнасьць падняць цэны на бэнзін тым, што адбыўся рост кошту нафты, таксама трэба было выраўнаваць розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва з цэнамі ў краінах-суседзях (найперш у Расеі).

Апошні раз паліва даражэла ў Беларусі 6 траўня 2017 году. Тады цэны вырасьлі на 1 капейку. Гэта было пятае падаражаньне паліва на капейку за год.
Размовы пра тое, што паліву прыйшоў час даражэць, вядуцца з канца верасьня.

Намесьнік гендырэктара „Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў казаў тады, што ў канцэрна ёсьць усе падставы для павышэньня цэнаў на 5%.

„Кошт барэля нафты на сусьветных пляцоўках вырас да 59 даляраў за барэль. Сёньня ў Беларусі бэнзін каштуе таньней, чым у Расеі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Каньюнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць вырасьці”, - заявіў Каморнікаў.

Кожная дадатковая капейка ў кошце бэнзіну прыносіць дзяржаве $8,7 млн за год.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт