Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейскі актывіст, які зьнік перад акцыяй пратэсту, знайшоўся ў турме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2017 15:30
Сябра «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда зь Берасьця адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Ганцавічах.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Берасьцейскі актывіст, які зьнік перад акцыяй пратэсту, знайшоўся ў турме
Сябра «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда зь Берасьця адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Ганцавічах.
Пра гэта Свабодзе расказала ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:
«Суткі яму прысудзілі яшчэ за акцыю 8 верасьня ў Менску. А схапілі непасрэдна перад «Маршам абураных беларусаў«, які адбыўся 21 кастрычніка. Затрымалі ў Берасьці, але завезьлі адбываць тэрмін аж у Ганцавічы».
Паліне Шарэнда-Панасюк патлумачылі, што Андрэя завезьлі ў Ганцавічы, бо ў берасьцейскім ізалятары не было месцаў:
«Але я ў гэта ня веру, у мяне дзьве вэрсіі – альбо пабілі пры затрыманьні і схавалі, альбо на ўсялякі выпадак засьцерагліся ад збору людзей пад Брэсцкім ІЧУ».
Паводле жонкі Андрэя Шарэнды, яго мусяць вызваліць з ізалятару ў Ганцавічах у ноч з суботы на нядзелю 29 кастрычніка.

Пра гэта Свабодзе расказала ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:«Суткі яму прысудзілі яшчэ за акцыю 8 верасьня ў Менску. А схапілі непасрэдна перад «Маршам абураных беларусаў«, які адбыўся 21 кастрычніка. Затрымалі ў Берасьці, але завезьлі адбываць тэрмін аж у Ганцавічы».

Паліне Шарэнда-Панасюк патлумачылі, што Андрэя завезьлі ў Ганцавічы, бо ў берасьцейскім ізалятары не было месцаў:«Але я ў гэта ня веру, у мяне дзьве вэрсіі – альбо пабілі пры затрыманьні і схавалі, альбо на ўсялякі выпадак засьцерагліся ад збору людзей пад Брэсцкім ІЧУ».

Паводле жонкі Андрэя Шарэнды, яго мусяць вызваліць з ізалятару ў Ганцавічах у ноч з суботы на нядзелю 29 кастрычніка.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт