Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейскі кінатэатар замінае на паказах фільму па Быкаву «Жоўты пясочак»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 09:07
Фільм па Васілю Быкаву «Жоўты пясочак» паказваюць з 19 кастрычніка да 1 лістапада ў кінатэатры «Беларусь» у Берасьці.
Афіша фільму ў БерасьціАфіша фільму ў Берасьціphoto: Белсат

Аўтары фільма пра сталінскія рэпрэсіі пераканаліся, што ў Берасьці казаць пра іх непажадана і сёньня. Фільм па Васілю Быкаву «Жоўты пясочак» паказваюць з 19 кастрычніка да 1 лістапада ў кінатэатры «Беларусь» у Берасьці. Большасьць абласных кінапракатаў, тэлеканал «БТ» і фэстываль «Лістапад» адмовіліся паказваць кінастужку.
«Берасьцейскі кінатэатар «Беларусь» хоць і пагадзіўся паказаць у сябе фільм, але адміністрацыя кінатэатру зрабіла ўсё магчымае, каб як мага менш людзей прыходзіла глядзець фільм ды абмяркоўвала кінастужку», – мяркуе аўтар фільма Аляксей Туровіч.
Стваральнікі стужкі дамовіліся, што яна будзе дэманстравацца кожны дзень да першага лістапада ў 17.40, але без згоды з імі 26 кастрычніка паказ перанесьлі на 16.30, калі людзей на сэансе меней.
«На прэм’ерным паказе фільму ў Берасьці мне доўга не давалі выступаць, толькі калі я настаяў, што я рэжысёр і маю права сказаць, змог выйсьці на сцэну, але яны ўключылі мульцік, каб пазьдзекавацца над мной. Няхай бы паставілі застаўку фільма, а яны ўключылі застаўку нейкага амэрыканскага мульціка на ўвесь экран. Гаворка ішла пра гора, пра Курапаты, рэпрэсіі – 300 тысяч чалавек было забіта..»., – абураецца Туровіч.
Ён сьцьвярджае, што адміністрацыя кінатэатру Беларусь нічога ня робіць на працягу ўсёй прэм’еры фільму ў Берасьці, не запрашаюць на фільм людзей.
«З квіткамі былі праблемы, у адзін дзень людзі прыйшлі купіць квіткі, а ім сказалі, што камп’ютар завіс, хаця на іншыя фільмы квіткі свабодна прадаваліся» – распавядае Аляксей Туровіч.
Памочніка Туровіча – Яўгена, адміністрацыі кінатэатра не пусьціла ў залю. «Маёй задачай у Берасьці была рэкляма фільма, я павінен быў працаваць як мэнэджэр, і ў першыя дні ўсё было нармальна, але 21 кастрычніка пасьля паказу выйшаў на сцэну і падзякаваў гледачам за тое, што яны прыйшлі і параўнаў тую сытуацыю, якая апісваецца ў фільме, з тым, што ў нас ёсьць сёньня. Я правёў паралель, бо і ў сёньняшняй Беларусі існуюць рэпрэсіі, людзей перасьледуюць за палітычныя погляды», – расказвае Яўген.
У выніку 22 кастрычніка яго ў залю кінатэатра не пусьцілі, заявіўшы, што ён быў п'яны і арганізаваў мітынг.
Цяпер аўтары фільму працуюць над тым, каб перакласьці «Жоўты Пясочак» на беларускую мову. Сабраныя 100 даляраў з неабходных 6000», – распавёў Яўген.
«Жоўты пясочак» – гэта беларуская мастацкая стужка паводле твору Васіля Быкава. Фільм прысьвечаны масавым расстрэлам ва ўрочышчы Курапаты.
belsat.eu/ав

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт