Logo Polskiego Radia
Print

Сядзібу Рэйтанаў у Ляхавіцкім раёне рэстаўрыруюць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 10:01
Гэта будзе магчымым дзякуючы па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.
Сядзіба-паркавы комплекс Рэйтанаў (кан. XVII ст.), вёска Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Фота вандроўкі па БеларусіСядзіба-паркавы комплекс Рэйтанаў (кан. XVII ст.), вёска Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Фота вандроўкі па БеларусіBy Katsyaryna Sidarenka - http://vk.com/photo79271252_164104525, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30667826

Сядзібу Рэйтанаў у Ляхавіцкім раёне рэстаўрыруюць па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.
Ляхавіцкі райвыканкам сумесна з гмінай Пухачув атрымалі адабрэньне Эўракамісіі на рэалізацыю праекта пад назвай «Аднаўленьне агульнай культурнай спадчыны як асновы для разьвіцьця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых груп Польшчы і Беларусі».
Сума фінансаваньня складзе 2 млн 375 тыс. эўра, у тым ліку грант, выдзелены беларускаму боку, складае 1 млн 187,5 тыс. эўра. Плянуецца часткова рэстаўрыраваць сядзібны дом і правесьці кансэрвацыю капліцы былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка. Тэрыторыя комплексу будзе выкарыстоўвацца, як турыстычны гісторыка-культурны цэнтар, які стане месцам правядзеньня розных масавых мерапрыемстваў.
«Хочам праводзіць сумесныя мерапрыемствы, гасьцямі якіх у першую чаргу будуць маладыя людзі з Беларусі і Польшчы. Напрыклад, моладзь з гміны Пухачув мы плянуем запрасіць на сьвяты фальклёрнага мастацтва »З крыніц спрадвечная«»,Фляр'янаўскія чытаньні«, фэстываль »Купальле «, экалягічную экскурсію па гідралягічным заказьніку »Лагоня«, навуковую канфэрэнцыю »Гісторыя адной сядзібы«, рэканструкцыю бітвы пры Ляхавіцкім замку», – патлумачыла мэтадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкай раённай Натальля Скрыпнік.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/culture/view/usadbu-rejtanov-v-ljahovichskom-rajone-restavrirujut-po-programme-transgranichnogo-sotrudnichestva-273762-2017/

Сядзібу Рэйтанаў у Ляхавіцкім раёне рэстаўрыруюць па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.

Ляхавіцкі райвыканкам сумесна з гмінай Пухачув атрымалі адабрэньне Эўракамісіі на рэалізацыю праекта пад назвай «Аднаўленьне агульнай культурнай спадчыны як асновы для разьвіцьця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых груп Польшчы і Беларусі».

Сума фінансаваньня складзе 2 млн 375 тыс. эўра, у тым ліку грант, выдзелены беларускаму боку, складае 1 млн 187,5 тыс. эўра. Плянуецца часткова рэстаўрыраваць сядзібны дом і правесьці кансэрвацыю капліцы былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка. Тэрыторыя комплексу будзе выкарыстоўвацца, як турыстычны гісторыка-культурны цэнтар, які стане месцам правядзеньня розных масавых мерапрыемстваў.

«Хочам праводзіць сумесныя мерапрыемствы, гасьцямі якіх у першую чаргу будуць маладыя людзі з Беларусі і Польшчы. Напрыклад, моладзь з гміны Пухачув мы плянуем запрасіць на сьвяты фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечная", Фляр'янаўскія чытаньні, фэстываль "Купальле", экалягічную экскурсію па гідралягічным заказьніку "Лагоня", навуковую канфэрэнцыю "Гісторыя адной сядзібы", рэканструкцыю бітвы пры Ляхавіцкім замку», – патлумачыла мэтадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага раёну Натальля Скрыпнік.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт