Logo Polskiego Radia
Print

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч маліўся ў Курапатах і Трасьцянцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2017 10:27
У Дзень усіх сьвятых, 1 лістапада, у Каталіцкім касьцёле пачынаецца актава малітвы за памерлых, якая працягваецца да 8 лістапада.
фота: catholic.by/Віталь Палінеўскі

У Дзень усіх сьвятых, 1 лістапада, у Каталіцкім касьцёле пачынаецца актава малітвы за памерлых, якая працягваецца да 8 лістапада.
Курапаты – лясны масіў на паўночным ускрайку Менска, дзе ў 1937–1941 гадах супрацоўнікі НКУС масава расстрэльвалі людзей. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў.
Малы Трасьцянец – найбуйнейшы лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі й акупаваных раёнаў СССР, створаны гітлераўцамі ў навакольлях Мінска. У Трасьцянцы зьнішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі. Канцэнтрацыйны лягер быў створаны восеньню 1941 года на тэрыторыі калгасу імя Карла Маркса. Назва «Трасьцянец» аб'ядноўвае некалькі месцаў масавага зьнішчэньня людзей: урочышча Благаўшчына – месца масавых расстрэлаў; лягер – побач з вёскай Малы Трасьцянец за 10 км ад Менска; урочышча Шашкаўка – месца масавага спаленьня людзей.


31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх сьвятых, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у суправаджэньні канонікаў ксяндзоў Антонія Клімантовіча й Юрыя Санько памаліўся ў Трасьцянцы й Курапатах.

У Дзень усіх сьвятых, 1 лістапада, у Каталіцкім касьцёле пачынаецца актава малітвы за памерлых, якая працягваецца да 8 лістапада.

Курапаты – лясны масіў на паўночным ускрайку Менска, дзе ў 1937–1941 гадах супрацоўнікі НКУС масава расстрэльвалі людзей. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў.

Малы Трасьцянец – найбуйнейшы лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі й акупаваных раёнаў СССР, створаны гітлераўцамі ў навакольлях Менска. У Трасьцянцы зьнішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі. Канцэнтрацыйны лягер быў створаны восеньню 1941 года на тэрыторыі калгасу імя Карла Маркса.

Назва «Трасьцянец» аб'ядноўвае некалькі месцаў масавага зьнішчэньня людзей: урочышча Благаўшчына – месца масавых расстрэлаў; лягер – побач з вёскай Малы Трасьцянец за 10 км ад Менска; урочышча Шашкаўка – месца масавага спаленьня людзей.

паводле catholic.by/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт