Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2017 16:38
21 кастрычніка ў Менску прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя «Марш абураных беларусаў 2.0».
Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеўyoutube.com/screen

Паэт і апазыцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў. Такое рашэньне 1 лістапада прыняў суд Ленінскага раёну Менска.

21 кастрычніка ў Менску прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя «Марш абураных беларусаў 2.0», арганізаваная Мікалаем Статкевічам. Някляева пакаралі за «заклік да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі й правядзеньня». Хаця ў адным з інтэрвію напярэдадні акцыі ён сказаў толькі, што «калі ёсьць воля абараняць свае правы, то трэба ісьці й іх абараняць».

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт