Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка сустрэўся з Парашэнкам у Арабскіх Эміратах

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.11.2017 10:12
«Што тычыцца палітычнага ўзаемадзеяньня, то ў нас увогуле праблемаў няма», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Лістапад 2017 г. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Лістапад 2017 г. president.gov.by

Падчас паездкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які таксама знаходзіцца ў Эміратах з працоўным візытам. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва БЕЛТА.

«У нас ёсьць вельмі добрая магчымасьць пашырыць супрацоўніцтва за кошт узаемадзеяньня рэгіёнаў », – заявіў падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка. Новы імпульс разьвіцьцю адносінаў паміж краінамі можа даць першы форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які рыхтуюцца правесьці ў Гомелі.

«Што тычыцца палітычнага ўзаемадзеяньня, то ў нас увогуле праблемаў няма», – падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.

Пётр Парашэнка адзначыў, што Беларусь і Ўкраіна актыўна працуюць над рэалізацыяй раней дасягнутых дамоўленасьцяў – пачынаючы ад пытаньняў дэмаркацыі мяжы й заканчваючы гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам. Апошні раз кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны сустракаліся ў Кіеве ў ліпені.

Аляксандр Лукашэнка наведвае Абʼяднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візытам. У праграме паездкі – сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніцтвам краіны й прадстаўнікамі бізнэс-колаў. З сабой у паездку Аляксандар Лукашэнка забраў сыноў Віктара й Мікалая.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт