Logo Polskiego Radia
Print

Харчаваньне ў менскіх школах будуць кантраляваць відэакамэры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.11.2017 19:41
У гарвыканкаме створаная рабочая група па кантролі за арганізацыяй харчаваньня вучняў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Арганізацыю харчаваньня ў менскіх школах возьмуць пад відэакантроль, паведаміў 2 лістапада на пасяджэньні Менгарвыканкаму начальнік Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Андрэй Дамарацкі. Вырашана абсталяваць усе школьныя сталовыя й харчаблёкі сыстэмамі відэаназіраньня, у некаторых школах відэакамэры ўжо стаяць.

Ва ўпраўленьні створаная рабочая група па кантролі за арганізацыяй харчаваньня вучняў, па выніках кантрольных мерапрыемстваў 173 працаўнікі прыцягнутыя да адказнасьці.

Таксама падрыхтаваныя прапановы па ўдасканаленьні работы камбінатаў школьнага харчаваньня, прапануецца стварыць базу нядобрасумленных супрацоўнікаў для недапушчэньня іх далейшага працаўладкаваньня ў сыстэме адукацыі Менска, мадэрнізацыя камбінатаў, абнаўленьне кадравага складу, перагледжаны асартымэнтны пералік у школьных буфэтах, закупленае новае абсталяваньне, посуд, інвэнтар.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт