Logo Polskiego Radia
Print

Прысуд за сьмерць дзіця падчас хатніх родаў скасавалі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.11.2017 18:34
31-гадовая ўраджэнка Віцебска, якая нарадзіла дома й страціла немаўля, змагла абскардзіць вырак.
Вольга Сьцяпанава. Фота: Радыё "Свабода". Вольга Сьцяпанава. Фота: Радыё "Свабода". svaboda.org

Абласны суд скасаваў прысуд Вользе Сьцяпанавай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў – перадае Радыё «Свабода». 31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскардзіла вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду.

У выніку разгляду яе касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе вырак скасаваны, справа накіраваная на паўторны разгляд у той жа Чыгуначны раённы суд горада Віцебска.

Раённы суд, які раней разьбіраў справу Вольгі Сьцяпанавай, прызнаў яе вінаватай у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці. Ёй было прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 месяцаў. Жанчына скарысталася сваім правам на абскарджаньне прысуду.

Вольга Сьцяпанава разам зь сям’ёй жыве ў Санкт-Пецярбургу. У родны горад яна прыехала мінулай восеньню, каб нарадзіць тут сваё другое дзіця. Два гады таму яна нарадзіла старэйшую дзяўчынку ў хатніх умовах, прайшоўшы адмысловую падрыхтоўку на курсах для хатніх парадзіх.

Аднак другія хатнія роды скончыліся трагедыяй: 19-га лютага ў кватэры сваёй маці Вольга нарадзіла дзяўчынку, але не змагла даць рады, калі заўважыла, што дзіця ня дыхае. Паводле сваякоў, выкліканая хуткая дапамога прыехала несвоечасова, і дзіця ўратаваць не змаглі.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт