Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы накіраваліся ў Польшчу й Летуву: вялізныя чэргі на мяжы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2017 07:03
На КПП «Брузгі» й «Брэст» выезду ў Польшчу чакаюць 156 і 120 легкавых аўтамабіляў адпаведна.
Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Фота: Мытная служба Беларусі

На межах на выезд зь Беларусі ў сувязі зь вялікімі выходнымі ў нядзелю, 5 лістапада, утварыліся вялікія чэргі, якія застаюцца ў некаторых пунктах пропуску й 6 лістапада.

Так, у пунктах пропуску «Брузгі» й «Брэст» выезду ў Польшчу чакаюць, паводле дадзеных на 08:00 6 лістапада, 156 і 120 легкавых аўтамабіляў адпаведна, па 80 машын стаяць у чэргах у Бераставіцы й Дамачаве, яшчэ 50 – у Пясчатцы.

На мяжы зь Летувой сытуацыя да раніцы нармалізавалася: у Каменным Логу і Прывалцы чарга на выезд зь Беларусі складае 30 і 25 легкавых машын адпаведна.
На мяжы з Латвіяй чэргаў легкавых аўтамабіляў няма.

Акрамя таго, ва ўсіх пунктах пропуску на мяжы з Польшчай, Летувой і Латвіяй стаяць у чэргах на выезд зь Беларусі больш за 1000 грузавых аўтамабіляў.

«Беларускімі кантралюючымі службамі прымаюцца ўсе неабходныя меры для нармалізацыі сытуацыі, аднак сур'ёзны ўплыў на актуальнае становішча аказвае нерытмічная праца сумежных пунктаў пропуску», – заявілі з гэтай нагоды ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт