Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы прышчэплiваюцца ад грыпу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 11:11
У Беларусі ад грыпу прышчэплена ўжо 27,6 працэнта насельніцтва
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain


У Беларусі ад грыпу прышчэплена ўжо 27,6 працэнта насельніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Актыўная фаза кампаніі вакцынацыі супраць грыпу прадоўжыцца да канца лістапада. Пэрыяд кастрычніка-лістапада зьяўляецца самым спрыяльным часам для вакцынапрафіляктыкі. Усяго прафіляктычныя прышчэпкі супраць грыпу ў 2017 годзе плянуецца зрабіць ня менш як 40 працэнтам насельніцтва Беларусі, гэта значыць больш як 3,8 млн чалавек.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца слабаабароненым групам насельніцтва, якія падпадаюць пад высокую рызыку заражэньня грыпам. У іх ліку мэдработнікі (прышчэплена больш за 60 працэнтаў), дзеці ва ўзросьце да 3 гадоў, дзеці й дарослыя з рознымі хранічнымі захворваньнямі, асобы старэйшыя за 65 гадоў і цяжарныя (прышчэплена больш за 30 працэнтаў).

Дзякуючы плянавай вакцынацыі за апошнія 5-6 гадоў узровень захваральнасьці на грып у Беларусі зьнізіўся ў 14-15 разоў. Аналіз выпадкаў часовай страты працаздольнасьці сярод рабочых і служачых прадпрыемстваў паказаў, што вакцынацыя дае прыкметны эканамічны эфэкт.

Паводле прагнозаў СААЗ, у бягучым эпідэмічным сэзоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар'я будуць цыркуляваць тры штамы віруса грыпу: два аналягічныя мінулагоднім і адзін новы, які раней не цыркуляваў шырока.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт