Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбудзецца вэрнісаж выставы «Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЭСКА»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.11.2017 12:22
Польшча можа пахваліцца пятнаццацьцю з амаль тысячы аб'ектаў, уключаных у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

/

10 лістапада а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі «Ўнівэрсытэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вэрнісаж выставы «Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЭСКА», падрыхтаваная Міністэрствам замежных спраў Польшчы, Польскай турыстычнай арганізацыяй і Польскім інстытутам у Менску.

Акрамя гістарычных цэнтраў Кракава і Торуні з іх шматвяковымі будынкамі, Польшча ганарыцца варшаўскім Старым горадам. Сярэднявечны замак у Мальбарку дапоўніў пералік польскіх каштоўнасьцяў у прэстыжным сьпісе. Гэта самы вялікі цагляны будынак у сьвеце. Краіна ганарыцца выбітным архітэктурным шэдэўрам – Заляй стагодзьдзя ва Ўроцлаве. Белавеская пушча ўяўляе сабой комплекс рэліктавых лясоў, унікальны ў маштабе ўсёй Эўропы.
Сярод аб’ектаў ёсьць таксама Аўшвіц-Біркенаў – нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лягер. Апошнім, 15 аб’ектам, унесеным у сьпіс ЮНЭСКА на пачатку ліпеня бягучага года, сталі Тарнаўскія горы – унікальны горнапрамысловы цэнтар, былыя шахты, дзе вялася здабыча срэбнай руды, сьвінцу, цынку, а таксама пітной і прамысловай вады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт