Logo Polskiego Radia
Print

У Менску на 1000 мужчын прыпадае 1197 жанчын

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2017 16:37
Паводле статыстычных дадзеных, жыхаркі сталіцы сталі пазьней ствараць сем’і.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску на 1000 мужчын прыпадае 1197 жанчын. Пра гэта інфармуе камітэт па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што больш за палову мінчанак (56%) знаходзяцца ў працаздольным узросьце (ад 16 да 54 гадоў), траціна (29,5%) старэйшая за 55 гадоў. Сярод працоўных сталіцы жанчыны складаюць 56,7%, прычым кожная другая з іх мае вышэйшую адукацыю.

Паводле статыстычных дадзеных, жыхаркі сталіцы сталі пазьней ствараць сем’і. Летась сярэдні ўзрост уступленьня ў шлюб склаў 26,7 года, у паўторны шлюб – 38,2 года.

Euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт