Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін прыедзе ў Менск 30 лістапада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2017 11:01
Лідары краінаў АДКБ пацьвердзілі ўдзел у менскім саміце.
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пуцін прыедзе ў Менск 30 лістапада
Лідары краінаў АДКБ пацьвердзілі ўдзел у менскім саміце.
Лідары краінаў арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан) пацьвердзілі свой удзел у саміце АДКБ у Менску 30 лістапада, расказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік сакратарыяту АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Аднак ён не ўдакладніў парадак дня саміту: маўляў, гэтая інфармацыя будзе агучаная „крыху пазьней”.
Беларусь цяпер старшынствуе ў АДКБ. Дамове сёлета споўнілася 25 год. Першапачаткова ў АДКБ удзельнічалі таксама Азэрбайджан, Грузія й Ўзбэкістан, але яны пакінулі арганізацыю.
Апошні раз Аляксандар Лукашэнка бачыўся з Уладзімерам Пуціным месяц таму на саміце ў СНД і ЭАЭС у Сочы (Лукашэнка там крытыкаваў СНД), але тады яны ня мелі асабістай сустрэчы, а пагутарылі толькі „на нагах”. Да таго меркавалася, што кіраўнікі Беларусі й Расеі будуць разам назіраць за вучэньнямі „Захад”, але яны назіралі за манэўрамі паасобку (Лукашэнка жартаваў, што каб назіралі разам, дык „калі снарад у адно месца — дваіх адразу ня стане”). Лукашэнка ладзіў афіцыйны візыт у Расею й афіцыйную сустрэчу з Пуціным 29-30 чэрвеня бягучага году.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт