Logo Polskiego Radia
Print

Макей наведае 14-15 лістапада зь візытам Маскву па запрашэньні Лаўрова

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2017 16:29
Па выніках перамоў міністры плянуюць падпісаць праграму дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2018-2019 гады.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей 14-15 лістапада па запрашэньні міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова зьдзейсьніць візыт у Маскву. Аб гэтым у чацьвер, 9 лістапада, на брыфінгу паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.

Па выніках перамоў міністры плянуюць падпісаць праграму дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2018-2019 гады, а таксама плян кансультацый паміж МЗС Расеі й Беларусі на 2018 год.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт