Logo Polskiego Radia
Print

На саміце ЎП могуць прыняць праграму супрацы Беларусі і ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2017 12:08
Саміт Усходняга партнэрства пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі.
 commons.wikimedia.org/UTR NEWS/CC BY-SA 3.0

Праграму супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу плянуецца прыняць на саміце «Ўсходняга партнэрства», які пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі. Пра гэта заявіў пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канэс у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.
«Што тычыцца саміту ў Брусэлі, то чакаецца, што будзе прынятая праграма супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю. Не магу пакуль раскрываць дэталі, але там будуць новыя элемэнты», – сказаў Дыдзье Канэс. Паводле яго слоў, Францыя падтрымлівае паглыбленьне адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу, што праект «Усходняе партнэрства» прадугледжвае дыфэрэнцыраваны падыход, гэта значыць кожная краіна сама вызначае ўзровень супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Што датычыцца разьвіцьця беларуска-францускага супрацоўніцтва, то, па ацэнцы амбасадара, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі цяпер на ўзьлёце. Так, у гэтым годзе дзелавыя дэлегацыі з Францыі як ніколі часта наведвалі Беларусь. Наступны такі візыт адбудзецца літаральна праз тыдзень. «Прыедуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, мэта візыту – знаёмства з беларускім рынкам», – растлумачыў пасол. Дыдзье Канэс таксама распавёў, што новы прэзыдэнт групы дружбы Францыі і Беларусі ў Нацыянальнай асамблеі ў канцы лістапада зьдзейсьніць свой першы афіцыйны візыт у Менск. Заплянаваны сустрэчы ў беларускім парлямэнце і Міністэрстве замежных спраў.

Праграму супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу плянуецца прыняць на саміце «Ўсходняга партнэрства», які пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі. Пра гэта заявіў пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канэс у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Што тычыцца саміту ў Брусэлі, то чакаецца, што будзе прынятая праграма супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю. Не магу пакуль раскрываць дэталі, але там будуць новыя элемэнты», – сказаў Дыдзье Канэс.

Паводле яго слоў, Францыя падтрымлівае паглыбленьне адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу, што праект «Усходняе партнэрства» прадугледжвае дыфэрэнцыраваны падыход, гэта значыць кожная краіна сама вызначае ўзровень супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Што датычыцца разьвіцьця беларуска-францускага супрацоўніцтва, то, па ацэнцы амбасадара, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі цяпер на ўзьлёце.

Так, у гэтым годзе дзелавыя дэлегацыі з Францыі як ніколі часта наведвалі Беларусь. Наступны такі візыт адбудзецца літаральна праз тыдзень.

«Прыедуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, мэта візыту – знаёмства з беларускім рынкам», – растлумачыў пасол. Дыдзье Канэс таксама распавёў, што новы прэзыдэнт групы дружбы Францыі і Беларусі ў Нацыянальнай асамблеі ў канцы лістапада зьдзейсьніць свой першы афіцыйны візыт у Менск. Заплянаваны сустрэчы ў беларускім парлямэнце і Міністэрстве замежных спраў.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт