Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына: Беларусь не абавязаная запрашаць назіральнікаў на мясцовыя выбары

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2017 14:13
На выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць у лютым 2018 года, асноўны ўпор будзе зроблены на нацыянальнае назіраньне.
Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуЛідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуyoutube.com/screen

На выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць у лютым 2018 года, асноўны ўпор будзе зроблены на нацыянальнае назіраньне. Пра такую заяву старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай паведамляе БелТА.

«Асноўны, вядома, упор будзе рабіцца на нацыянальнае назіраньне. Яно заўсёды зьяўляецца вельмі шматлікім. Думаю, што палітычныя партыі, грамадзкія аб'яднаньні і ў гэты раз не падвядуць нас і праявяць дастатковую актыўнасьць для арганізацыі назіраньня», – выказала надзею старшыня ЦВК.

Паводле яе словаў, Беларусь ня мае абавязаньняў запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы. Тым ня менш асаблівую ролю назіраньня падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка. Таму беларускія ўлады дадуць прэфэрэнцыі для кароткатэрміновага назіраньня ўсім замежным дыпляматам, акрэдытаваным у Беларусі.

Яна ня выключыла, што асобныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сувязі зь міжнароднымі структурамі, змогуць запрасіць на дні галасаваньня сваіх калег і партнэраў у якасьці экспэртаў і назіральнікаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт