Logo Polskiego Radia
Print

Імпатэнцыя, гангрэна, пакутлівая сьмерць - страшныя карцінкі на пачках цыгарэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2017 17:09
Ад заўтра ў Беларусі на цыгарэтах абавязкова будуць зьмяшчаць страшныя карцінкі пра шкоду курэньня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Імпатэнцыя, гангрэна, пакутлівая сьмерць – гэтыя й яшчэ дзевяць страшных карцінак з 15 лістапада будуць друкавацца на пачаках цыгарэт у абавязковым парадку.
Першыя такія ўпакоўкі зьявіліся на беларускім рынку яшчэ ў верасьні 2016 года. Але новымі правіламі кіраваліся ня ўсе вытворцы Эўразійскага эканамічнага саюза, цяпер да гэтага прыйдуць усе без выключэньняў.

Старыя партыі цыгарэт могуць знаходзіцца ў продажы да іх поўнай рэалізацыі.

«Згодна з тэхнічным рэглямэнтам на тытунёвую прадукцыю, карцінкі з папярэджаньнем павінны займаць 50% верхняй часткі пачкі на адным баку й 50% ніжняй часткі на адваротным, – патлумачылі ў прадстаўніцтве «Брытыш Амэрыкан Табака» у Беларусi. – Усяго ў Эўразійскім эканамічным саюзе зацьверджаныя 12 розных малюнкаў з выявай наступстваў шкоднай звычкі. Таксама паводле новых правілаў на баку пачкі павінны знаходзіцца наступны надпіс: «Зьмяшчае сыстэмныя яды, канцэрагенныя й мутагенныя рэчывы».

Інфармацыю аб колькасьці ўтрыманьня смалы й нікаціну ў тытунёвых вырабах на ўпакоўцы ўказваць забаронена.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт