Logo Polskiego Radia
Print

Генпракурор: па гібелі Коржыча распачатыя 15 крымінальных спраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2017 13:09
Аляксандар Канюк заявіў, што расьсьледаваньне знаходзіцца на яго асабістым кантролі.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Генпракурор: па гібелі Коржыча распачатыя 15 крымінальных спраў
Аляксандар Канюк заявіў, што расьсьледаваньне знаходзіцца на яго асабістым кантролі.
У сувязі зь гібельлю радавога Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры Ўзброеных сіл Беларусі Аляксандра Коржыча распачатыя „прыблізна 15 крымінальных спраў”, прыкладна столькі ж фігурантаў, паведаміў 15 лістапада журналістам генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
Паводле яго, пракуратура ня толькі сочыць за ходам расьсьледаваньня, але й разам са Сьледчым камітэтам зьяўляецца адной зь дзейных арганізацый па гэтай справе.
Канюк заявіў, што расьсьледаваньне знаходзіцца на яго асабістым кантролі. Ён сустракаўся з маці загінулага. Яна будзе ўдзельнічаць у некаторых сьледчых дзеяньнях.
Згодна са зьвесткамі Сьледчага камітэта на 1 лістапада, фігурантамі справы ў сувязі з гібельлю Коржыча зьяўляюцца 15 вайскоўцаў. Абвінавачаньне выстаўленае 10 зь іх — васьмі сяржантам, прапаршчыку й афіцэру. Яшчэ пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку адзін афіцэр, які знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы, — у статусе падазраваных.
21-гадовага радавога Коржыча знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі й апранутай на галаву майкай 3 кастрычніка ў склепе медроты. 5 кастрычніка ў якасьці першапачатковай вэрсіі сьледзтва назвала суіцыд, але сваякі з гэтым не пагадзіліся й заявілі аб гвалтоўным характары сьмерці. У выніку Сьледчы камітэт распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 443 КК (парушэньне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасьці адносін падпарадкаванасьці, што пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры вэрсіі здарэньня: давядзеньне да самагубства, забойства й самагубства.
Па справе Коржыча былі заключаныя пад варту 10 чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па фактах злоўжываньня ўладай, махлярства, нестатутных адносін.
Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка адхіліў ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў Узброеных сіл палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.
belapan.com/аз

У сувязі зь гібельлю радавога Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры Ўзброеных сіл Беларусі распачатыя „прыблізна 15 крымінальных спраў”, прыкладна столькі ж фігурантаў, паведаміў 15 лістапада журналістам генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.

Паводле яго, пракуратура ня толькі сочыць за ходам расьсьледаваньня, але й разам са Сьледчым камітэтам зьяўляецца адной зь дзейных арганізацый па гэтай справе.

Канюк заявіў, што расьсьледаваньне знаходзіцца на яго асабістым кантролі. Ён сустракаўся з маці загінулага. Яна будзе ўдзельнічаць у некаторых сьледчых дзеяньнях.

Згодна са зьвесткамі Сьледчага камітэта на 1 лістапада, фігурантамі справы ў сувязі з гібельлю Коржыча зьяўляюцца 15 вайскоўцаў. Абвінавачаньне выстаўленае 10 зь іх — васьмі сяржантам, прапаршчыку й афіцэру. Яшчэ пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку адзін афіцэр, які знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы, — у статусе падазраваных.

21-гадовага радавога Коржыча знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі й апранутай на галаву майкай 3 кастрычніка ў склепе медроты. 5 кастрычніка ў якасьці першапачатковай вэрсіі сьледзтва назвала суіцыд, але сваякі з гэтым не пагадзіліся й заявілі аб гвалтоўным характары сьмерці. У выніку Сьледчы камітэт распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 443 КК (парушэньне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасьці адносін падпарадкаванасьці, што пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры вэрсіі здарэньня: давядзеньне да самагубства, забойства й самагубства.

Па справе Коржыча былі заключаныя пад варту 10 чалавек. Крымінальныя справы распачатыя па фактах злоўжываньня ўладай, махлярства, нестатутных адносін.
Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка адхіліў ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў Узброеных сіл палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт