Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар РП: Цікавасьць польскага бізнэсу да Беларусі расьце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2017 13:31
„Ёсьць шанцы, што польскія інвэстыцыі будуць павялічвацца”, лічыць Конрад Паўлік.
Конрад ПаўлікКонрад Паўлікbudapeszt.msz.gov.pl

Амбасадар РП: Цікавасьць польскага бізнэсу да Беларусі расьце
„Ёсьць шанцы, што польскія інвэстыцыі будуць павялічвацца”, лічыць Конрад Паўлік.
Цікавасьць польскага бізнэсу да Беларусі расьце. Аб гэтым заявіў на прэс-канфэрэнцыі Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
„Інвэстыцыйная дынаміка ў адносінах зь Беларусьсю расьце. Польшча зьяўляецца чацьвёртым інвэстарам для Беларусі за апошнія восем месяцаў, ёсьць шанцы, што польскія інвэстыцыі будуць павялічвацца. Ёсьць некалькі сфэр, у якіх мы прысутнічаем ужо ў Беларусі, расьце цікавасьць польскіх прадпрымальнікаў. Мы задаволены ростам тавараабароту паміж Польшчай і Беларусьсю, але ў нас ёсьць яшчэ шмат магчымасьцей для актывізацыі супрацоўніцтва. Мы гатовы падзяліцца вопытам зь беларускімі партнэрамі й яшчэ больш паглыбіць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі”, - сказаў Конрад Паўлік.
Першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы Яцак Багуцкі адзначыў, што ў адносінах Польшчы й Беларусі адзначаецца інтэнсіўны дыялёг як на міністэрскім узроўні, так і на ўзроўні экспэртаў.
„Спадзяюся, што гэта супрацоўніцтва прынясе свой плён у выглядзе адмены абмежаваньняў ва ўзаемным тавараабароце й дасьць магчымасьці пашырыць вобласьць узаемнага абмену ня толькі паміж Польшчай і Беларуссю, але й паміж ЭЗ і ЭАЭС”, - дадаў ён.
Польшча зацікаўлена ў навучаньні беларускіх спэцыялістаў, стварэньні сумесных прадпрыемстваў для прасоўваньня прадукцыі ў трэція краіны.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт