Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэньнях у Крыме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2017 14:17
„Гэта другі нож у сьпіну Ўкраіне”, - лічыць першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб парушэньнях у Крыме
„Гэта другі нож у сьпіну Ўкраіне”, - лічыць першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.
Беларусь прагаласавала ў трэцім камітэце ААН супраць рэзалюцыі аб парушэньнях правоў чалавека ў Крыме.
„У Менску — „маскоўскі час”… Гэта не нейтральная пазыцыя, а цалкам канкрэтная”, — напісала першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.
Рэзалюцыю яна назвала „вельмі важнай”. За яе прагаласавала больш за 70 краін, амаль столькі ж устрымаліся, супраць былі толькі 25 краін, у тым ліку Беларусь і Расея.
Герашчанка абураная, што Беларусі, якая „прэтэндуе на пэўныя міратворчыя ляўры”, прадстаўляе магчымасьць для правядзеньня перамоў па Данбасе, „зноў не хапіла „нейтральнасьці” для інакшай ад РФ пазыцыі”.
„Гэта другі нож у сьпіну Ўкраіне. Пасьля падобнага мінулагодняга галасаваньня. Выклала сваю пазыцыю максымальна дыпляматычна, маўчаць не лічу магчымым”, — напісала першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады.
У сьнежні 2016 году Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі Генасаблеі аб правах чалавека ў Крыме й Севастопалі. Перад гэтым краіна спрабавала заблякаваць гэтую рэзалюцыю.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт