Logo Polskiego Radia
Print

Лаўроў: NATO дэманізуе ваенную супрацу Расеі й Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2017 15:15
У Маскве кіраўнік расейскай дыпляматыі сустрэўся са сваім беларускім калегам.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лаўроў: NATO дэманізуе ваенную супрацу Расеі й Беларусі
У Маскве кіраўнік расейскай дыпляматыі сустрэўся са сваім беларускім калегам.
На сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем 15 лістапада ў Маскве міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што хваляваньні заходніх краінаў з нагоды вучэньняў „Захад-2017” выкарыстоўваліся для абгрунтаваньня разгортваньня дадатковых сілаў NATO на мяжы зь Беларусьсю й Расеяй, перадае ТАСС.
Паводле Лаўрова, яны з Макеем абмеркавалі сытуацыю ў стасунках Беларусі й Расеі з краінамі NATO.
„У прыватнасьці, выказалі заклапочанасьць спробамі дэманізаваць расейска-беларускую вайсковую супрацу, у тым ліку ў кантэксьце вучэньняў „Захад-2017“, што адбыліся ў верасьні, і выкарыстаць гэтую прапагандысцкую кампанію для таго, каб абгрунтоўваць дадатковае разгортваньне вайсковых сілаў NATO на ўсходнім флянгу”, - заявіў Лаўроў.
Суседзі Беларусі напярэдадні „Захаду” сапраўды выказвалі засьцярогі наконт магчымых правакацыяў падчас вучэньняў і наконт таго, што Расея можа пакінуць свае войскі ў Беларусі. На саміце NATO ў 2016 годзе было вырашана ў адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі выслаць у Польшчу й балтыйскія краіны чатыры баявыя батальёны, бранятанкавую брыгаду й падразьдзяленьне верталётаў.
Пры гэтым аналітыкі кажуць, што NATO ўсё роўна пакуль не гатовае да нападу Расеі на ўсходнім флянгу. Расея тым часам праводзіць ваенныя вучэньні ўтрая часьцей за NATO.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт