Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея гатовыя падпісаць пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2017 10:34
Пагадненьне аблегчыць перасячэньне расейска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін.
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь і Расея гатовыя падпісаць пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў
Беларусь і Расея да канца года плянуюць падпісаць міжурадавае пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей 15 лістапада на сустрэчы ў Маскве з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.
«Сёньня сур'ёзна абмеркавалі пытаньне аб працы над міжурадавым пагадненьнем аб узаемным прызнаньні візаў і па іншых пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. Падпісаньне гэтай дамовы адбудзецца да канца 2017 года», - цытуе Макея расейскае агенцтва ТАСС.
У сваю чаргу Лаўроў адзначыў, што пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў аблегчыць перасячэньне расейска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін.
«Мы асаблівую ўвагу надалі некаторых аспэктах практычнага разьвіцьця супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, у прыватнасьці фарміраваньні адзінай міграцыйнай прасторы, - сказаў ён. - Нашы міністэрства сумесна з іншымі адпаведнымі ведамствамі РФ і Беларусі працягваюць распрацоўку праекта пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў і па іншых пытаньнях, якія зьвязаны з уездам замежных грамадзян на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы».
Паводле слоў Лаўрова, бакі дамовіліся давесьці да канца працу над пагадненьнем.

navina.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт