Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы распачалі кампанію назіраньня за мясцовымі выбарамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 11:23
Адначасова са стартам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў праваабаронцы пачалі кампанію па назіраньні за гэтымі выбарамі.
Уладзімір Лабковіч і Алег ГулакУладзімір Лабковіч і Алег Гулакфота: Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабаронцы распачалі кампанію незалежнага назіраньня за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў
Адначасова са стартам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў праваабаронцы пачалі кампанію па назіраньні за гэтымі выбарамі. Пра гэта паведамілі каардынатары незалежнага назіраньня ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак (Беларускі Хельсінскі камітэт) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ «Вясна») на прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Менску.
Ацэньваючы сытуацыю, якая склалася напярэдадні цяперашняй выбарчай кампаніі, праваабаронцы адзначылі, што яна фактычна застаецца такой, якой была ў мінулым годзе, калі праходзілі парлямэнцкія выбары. Старшыня БХК Алег Гулак падкрэсьліў, што нягледзячы на прапановы ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», шматлікія рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЭ па ўнясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс, а таксама працу міжведамаснай групы, спэцыяльна створанай Цэнтрвыбаркамам дзеля ўдасканаленьня выбарчага працэсу, ніводнай зьмены ў выбарчае заканадаўства ўнесена не было.
«Пра магчымасьць зьменаў было шмат гаворак апошнія паўтары гады, аднак у выніку ніякіх зьменаў не адбылося. Усе тыя хібы ў заканадаўстве, пра якія мы даўна казалі, на жаль, застаюцца актуальнымі і зараз. Аднак, у першую чаргу, нам будзе цікава паглядзець, якім чынам пры старым заканадаўстве будуць выконвацца выбарчыя працэдуры і як гэтае заканадаўства будзе трактавацца на гэты раз», – адзначыў старшыня БХК.
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Ўладзімір Лабковіч у чарговы раз нагадаў пра рэкамэндацыі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па зьмене Выбарчага кодэксу, якія тычацца чатырох асноўных працэдур выбарчага працэсу. На думку праваабаронцы, без зьмены гэтых працэдур немагчыма казаць пра свабодныя і дэмакратычныя выбары ў краіне. Гэта працэс фармаваньня выбарчых камісій, датэрміновае галасаваньне, працэдура падліку галасаў і судовыя спрэчкі адносна выбарчых працэдур. І хоць гэтыя рэкамэндацыі ізноў былі праігнараваныя Цэнтрвыбаркамам, праваабаронцы не адмовіліся ад удзелу ў кампаніі незалежнага назіраньня і па выніках сваёй працы зьбіраюцца даць якасную ацэнку адпаведнасьці цяперашняй выбарчай кампаніі міжнародным стандартам.
«Мы будзем адсочваць усе этапы выбарчай кампаніі, ад фармаваньня выбарчых камісій, рэгістрацыі кандыдатаў і агітацыі да этапу галасаваньня і падліку галасоў. Па ўсёй Беларусі ад нашай кампаніі будзе працаваць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў. На аснове іх назіраньняў будуць складацца справаздачы па кожнаму этапу выбарчай кампаніі. На заключным этапе кампаніі, то бок падчас датэрміновага галасаваньня і асноўнага дня галасаваньня, на выбарчых участках будуць прысутнічаць кароткатэрміновыя назіральнікі. Іх праца, у першую чаргу, будзе акцэнтавана на адсочваньні працэдуры падліку галасоў. Аднак назіральнікі будуць зьвяртаць увагу і на іншыя моманты, напрыклад, на выпадкі прымусу да галасаваньня».
Уладзімір Лабковіч адзначыў, што вельмі важным складнікам кампаніі будзе міжнародная праца, бо на выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусь традыцыйна не запрашае міжнародных назіральнікаў. А гэта значыць, што нацыянальныя незалежныя назіральнікі – фактычна адзіныя, хто зможа данесьці сваю пазыцыю адносна праведзеных выбараў да міжнародных суб’ектаў, якія, у сваю чаргу, даюць ацэнку таму, як Беларусь выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правядзеньні свабодных і дэмакратычных выбараў.

Пра гэта паведамілі каардынатары незалежнага назіраньня ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак (Беларускі Хельсінскі камітэт) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ «Вясна») на прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Менску.

Ацэньваючы сытуацыю, якая склалася напярэдадні цяперашняй выбарчай кампаніі, праваабаронцы адзначылі, што яна фактычна застаецца такой, якой была ў мінулым годзе, калі праходзілі парлямэнцкія выбары.

Старшыня БХК Алег Гулак падкрэсьліў, што нягледзячы на прапановы ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», шматлікія рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЭ па ўнясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс, а таксама працу міжведамаснай групы, спэцыяльна створанай Цэнтрвыбаркамам дзеля ўдасканаленьня выбарчага працэсу, ніводнай зьмены ў выбарчае заканадаўства ўнесена не было.«Пра магчымасьць зьменаў было шмат гаворак апошнія паўтары гады, аднак у выніку ніякіх зьменаў не адбылося. Усе тыя хібы ў заканадаўстве, пра якія мы даўна казалі, на жаль, застаюцца актуальнымі і зараз. Аднак, у першую чаргу, нам будзе цікава паглядзець, якім чынам пры старым заканадаўстве будуць выконвацца выбарчыя працэдуры і як гэтае заканадаўства будзе трактавацца на гэты раз», – адзначыў старшыня БХК.

Праваабаронца ПЦ «Вясна» Ўладзімір Лабковіч у чарговы раз нагадаў пра рэкамэндацыі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па зьмене Выбарчага кодэксу, якія тычацца чатырох асноўных працэдур выбарчага працэсу. На думку праваабаронцы, без зьмены гэтых працэдур немагчыма казаць пра свабодныя і дэмакратычныя выбары ў краіне. Гэта працэс фармаваньня выбарчых камісій, датэрміновае галасаваньне, працэдура падліку галасаў і судовыя спрэчкі адносна выбарчых працэдур. І хоць гэтыя рэкамэндацыі ізноў былі праігнараваныя Цэнтрвыбаркамам, праваабаронцы не адмовіліся ад удзелу ў кампаніі незалежнага назіраньня і па выніках сваёй працы зьбіраюцца даць якасную ацэнку адпаведнасьці цяперашняй выбарчай кампаніі міжнародным стандартам.

«Мы будзем адсочваць усе этапы выбарчай кампаніі, ад фармаваньня выбарчых камісій, рэгістрацыі кандыдатаў і агітацыі да этапу галасаваньня і падліку галасоў. Па ўсёй Беларусі ад нашай кампаніі будзе працаваць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў. На аснове іх назіраньняў будуць складацца справаздачы па кожнаму этапу выбарчай кампаніі. На заключным этапе кампаніі, то бок падчас датэрміновага галасаваньня і асноўнага дня галасаваньня, на выбарчых участках будуць прысутнічаць кароткатэрміновыя назіральнікі. Іх праца, у першую чаргу, будзе акцэнтавана на адсочваньні працэдуры падліку галасоў. Аднак назіральнікі будуць зьвяртаць увагу і на іншыя моманты, напрыклад, на выпадкі прымусу да галасаваньня».

Уладзімір Лабковіч адзначыў, што вельмі важным складнікам кампаніі будзе міжнародная праца, бо на выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусь традыцыйна не запрашае міжнародных назіральнікаў. А гэта значыць, што нацыянальныя незалежныя назіральнікі – фактычна адзіныя, хто зможа данесьці сваю пазыцыю адносна праведзеных выбараў да міжнародных суб’ектаў, якія, у сваю чаргу, даюць ацэнку таму, як Беларусь выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правядзеньні свабодных і дэмакратычных выбараў.

Праваабаронцы за свабодныя выбары/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт