Logo Polskiego Radia
Print

Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць перасьлед журналістаў-фрылансэраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 10:16
У Беларусі націск на іх зьяўляецца беспрэцэдэнтным - заяўляюць адмыслоўцы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць перасьлед журналістаў-фрылансараў
Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канфэрэнцыі «Пэрспэктывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Эўропе. Адмысловы фокус на Беларусі», якая прайшла 16 лістапада ў Менску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць перасьлед журналістаў-фрылансараў.
Канфэрэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Гішпаніі, Італіі, Францыі, Швэцыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.
Як адзначаецца ў прынятай рэзалюцыі, журналісты-фрылансары «адчуваюць складанасьці пры ажыцьцяўленьні сваёй прафэсійнай дзейнасьці ў некаторых краінах Эўропы», але ў Беларусі націск на іх зьяўляецца беспрэцэдэнтным. Міліцыя і суды, насуперак фармулёўкам заканадаўства аб СМІ, абавязваюць атрымліваць акрэдытацыю ў Міністэрстве замежных спраў для журналістаў-фрылансараў, якія не зьяўляюцца штатнымі супрацоўнікамі замежных СМІ, а затым – «неабгрунтавана прыраўноўваюць дзейнасьць без акрэдытацыі да парушэньня парадку вырабу і распаўсюджваньня прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях)».
«Аднак прадукцыю СМІ вырабляюць не журналісты, а рэдакцыі, і распаўсюджваюць яе не журналісты, а распаўсюджвальнікі СМІ. Зыходзячы з прадстаўленых у законе »Аб сродках масавай інфармацыі« дэфініцый, журналіст не зьяўляецца суб'ектам вырабу прадукцыі СМІ, а таксама яе распаўсюду. Адпаведна, яго нельга прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне парадку ажыцьцяўленьня гэтай дзейнасьці нават у тым выпадку, калі ён рыхтаваў матэрыял без акрэдытацыі», – упэўнены аўтары рэзалюцыі.
У дакумэнце таксама адзначаецца, што з 2014 года ў Беларусі ў дачыненьні да журналістаў-фрылансараў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, прымяняюцца «штрафы значных памераў, якія часта перавышаюць памеры месячных спажывецкіх бюджэтаў на чалавека». У 2014–2016 гадах у краіне было зафіксавана ня менш як 48 выпадкаў штрафаў на агульную суму каля 15 тысяч эўра, а за дзесяць месяцаў 2017 года – ужо 50 штрафаў на 18 тысяч эўра ў эквіваленце.
У сувязі з гэтым прадстаўнікі МФЖ і астатнія ўдзельнікі канфэрэнцыі запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналістаў-фрылансараў за іх прафэсійную дзейнасьць; замацаваць у нацыянальным заканадаўстве статус журналістаў-фрылансараў для забесьпячэньня іх правоў і законных інтарэсаў; адмяніць патрабаваньне аб абавязковай акрэдытацыі ў МЗС журналістаў замежных СМІ, а таксама пачаць прымяняць на практыцы нормы міжнароднага права, якія рэгулююць права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня і на свабодны распаўсюд інфармацыі.
Удзельнікі канфэрэнцыі таксама заклікалі замежных журналістаў да салідарнасьці з беларускімі фрылансарамі і заявілі аб намеры «працягнуць лабіраваньне інтарэсаў журналістаў-фрылансараў на міжнародным палітычным узроўні».
БелаПАН/ав

Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канфэрэнцыі «Пэрспэктывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Эўропе. Адмысловы фокус на Беларусі», якая прайшла 16 лістапада ў Менску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць перасьлед журналістаў-фрылансэраў.

Канфэрэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Гішпаніі, Італіі, Францыі, Швэцыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.

Як адзначаецца ў прынятай рэзалюцыі, журналісты-фрылансэры «адчуваюць складанасьці пры ажыцьцяўленьні сваёй прафэсійнай дзейнасьці ў некаторых краінах Эўропы», але ў Беларусі націск на іх зьяўляецца беспрэцэдэнтным. Міліцыя і суды, насуперак фармулёўкам заканадаўства аб СМІ, абавязваюць атрымліваць акрэдытацыю ў Міністэрстве замежных спраў для журналістаў-фрылансэраў, якія не зьяўляюцца штатнымі супрацоўнікамі замежных СМІ, а затым – «неабгрунтавана прыраўноўваюць дзейнасьць без акрэдытацыі да парушэньня парадку вырабу і распаўсюджваньня прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях)».

«Аднак прадукцыю СМІ вырабляюць не журналісты, а рэдакцыі, і распаўсюджваюць яе не журналісты, а распаўсюджвальнікі СМІ. Зыходзячы з прадстаўленых у законе »Аб сродках масавай інфармацыі« дэфініцый, журналіст не зьяўляецца суб'ектам вырабу прадукцыі СМІ, а таксама яе распаўсюду. Адпаведна, яго нельга прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне парадку ажыцьцяўленьня гэтай дзейнасьці нават у тым выпадку, калі ён рыхтаваў матэрыял без акрэдытацыі», – упэўнены аўтары рэзалюцыі.

У дакумэнце таксама адзначаецца, што з 2014 года ў Беларусі ў дачыненьні да журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, прымяняюцца «штрафы значных памераў, якія часта перавышаюць памеры месячных спажывецкіх бюджэтаў на чалавека». У 2014–2016 гадах у краіне было зафіксавана ня менш як 48 выпадкаў штрафаў на агульную суму каля 15 тысяч эўра, а за дзесяць месяцаў 2017 года – ужо 50 штрафаў на 18 тысяч эўра ў эквіваленце.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі МФЖ і астатнія ўдзельнікі канфэрэнцыі запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналістаў-фрылансэраў за іх прафэсійную дзейнасьць; замацаваць у нацыянальным заканадаўстве статус журналістаў-фрылансэраў для забесьпячэньня іх правоў і законных інтарэсаў; адмяніць патрабаваньне аб абавязковай акрэдытацыі ў МЗС журналістаў замежных СМІ, а таксама пачаць прымяняць на практыцы нормы міжнароднага права, якія рэгулююць права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня і на свабодны распаўсюд інфармацыі.

Удзельнікі канфэрэнцыі таксама заклікалі замежных журналістаў да салідарнасьці з беларускімі фрылансэрамі і заявілі аб намеры «працягнуць лабіраваньне інтарэсаў журналістаў-фрылансэраў на міжнародным палітычным узроўні».

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт