Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня ўкраінскага журналіста ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.11.2017 12:52
Паводле неафіцыйных зьвестак, уласнага карэспандэнта Ўкраінскага радыё вінавацяць у шпіянажы.
На фота з сацсетак Павел Шаройка — першы зьлева

Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня ўкраінскага журналіста ў Беларусі. Украінскага журналіста Паўла Шаройку затрымалі ў Менску 25 кастрычніка. Арышт праводзіў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў яго калега Сяргей Таміленка.

«У той жа дзень у кватэры, дзе Павел жыве зь сям'ёй – жонкай Аленай і дачкой – быў праведзены ператрус», – дадае ён.

Паведамляецца, што Шаройка мае толькі дзяржаўнага адваката. Зь сямʼёй журналіст можа кантактаваць толькі празь лісты. Першы ліст жонка атрымала па пошце толькі праз паўтара тыдня.

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня калегі.

Паводле неафіцыйных зьвестак, уласнага карэспандэнта Ўкраінскага радыё вінавацяць у шпіянажы. Раней Шароўка ўзначальваў карпункт інфармагенцтва УНІАН у Менску.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт