Logo Polskiego Radia
Print

Кожны пяты беларус дае хабар чыноўнікам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.11.2017 16:02
Беларусы ня лічаць карупцыю адной з самых вялікіх праблем у краіне, хоць і прызнаюць, што ўлады змагаюцца зь ёй недастаткова.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны пяты жыхар Беларусі, або 20% грамадзян краіны, за апошні год даваў хабар пры звароце за дзяржаўнымі паслугамі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Барометр сусьветнай карупцыі» міжнароднай арганізацыі Transparency International.

У цэлым у сьвеце хабар чыноўнікам даваў амаль кожны чацьвёрты жыхар плянэты, у тым ліку 38% жыхароў Украіны, 34% – Расеі, 24% – Летувы, 15% – Латвіі, 7% – Польшчы.

Пры гэтым Беларусь знаходзіцца сярод краін, жыхары якіх менш за ўсё гатовыя сьведчыць аб хабарніцтве. На гэта згодныя менш за 10% тых беларусаў, хто даваў хабар. Крыху больш жыхароў краіны лічаць прымальным распавядаць пра факты карупцыі.

У цэлым жа беларусы, згодна з дакладам, ня лічаць карупцыю адной з самых вялікіх праблем у краіне, хоць і прызнаюць, што ўлады змагаюцца зь ёй недастаткова.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт