Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зноў выказаўся пра справу Коржыча

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.11.2017 15:20
Кіраўнік дзяржавы падкрэсьлівае, што дзедаўшчына ў войску непрымальная.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Лукашэнка зноў выказаўся пра справу Коржыча: Ніколі не было такой плямы на арміі.

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся пра справу салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, які восеньню 2017-га загінуў у 72-м гвардзейскім аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў Узброеных сіл у Печах пад Барысавам. Адбылося гэта падчас прызначэньня новага начальніка цэнтра. Ім стаў палкоўнік Уладзіслаў Будзік, які дагэтуль быў начальнікам упраўленьня службы войск Узброеных сіл Беларусі.

«Тое, што адбылося ў вашай частцы, – гэта катастрофа, – цытуе словы Лукашэнкі БелТА. – Я не перабольшваю». Кіраўнік дзяржавы падкрэсьлівае, што дзедаўшчына ў войску непрымальная.

Лукашэнка прыгадаў практыку, што калі ў сям’і адзіны сын, то яго не прызывалі ў войска, і прапанаваў яе прааналізаваць. Пры гэтым адзначыў, што многія бацькі будуць з задавальненьнем адпраўляць сваіх дзяцей праходзіць «добрую школу жыцьця».

Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў міністра абароны Андрэя Раўкова. «Я спадзяваўся, што вы з гэтымі пытаньнямі справіцеся, а вы іх ня бачыце пад бокам, у Барысаве, – кажа Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што загадаў праваахоўнікам дапускаць да сьледчых дзеяньняў па справе маці Коржыча.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падобныя здарэньні ў арміі больш не павінны паўтарацца. Ён выказаў спадзяваньне, што Ўладзіслаў Будзік навядзе парадак у Печах. Лукашэнка зьбіраецца наведаць гэты вучэбны цэнтар.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт