Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не ўзгадніла прыярытэтаў супрацоўніцтва з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.11.2017 15:08
На саміце ў Брусэлі Беларусь і Эўразьвяз ня змогуць падпісаць «Прыярытэтаў партнэрства».
pixabay.com/Public Domain/CC0

Беларусь усё яшчэ не ўзгадніла прыярытэтаў супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам у рамках праграмы Ўсходняга партнэрства. Яны могуць быць узгодненыя неўзабаве пасьля саміту, які пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў.

У Эўразьвязе падкрэсьлілі, што ў цяперашні час «перамовы па ўзгадненьні «Прыярытэтаў партнэрства» працягваюцца, і наўрад ці яны будуць завершаны да пачатку саміту ў Брусэлі, які адбудзецца 24 лістапада».

На саміце прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і 6 дзяржаваў Ўсходняй Эўропы зацьвердзяць агульны сьпіс прыярытэтаў Усходняга партнэрства да 2020 года. Прыярытэты акрэсьленыя ў рабочым дакумэнце, апублікаваным Эўрапейскай дыпляматычнай службай.

Беларусь у ім угадваецца толькі ў агульным кантэксьце. У бліжэйшыя гады Эўразьвяз намерваецца «працягваць крытычны дыялёг» зь Менскам, весьці перамовы па лібэралізацыі візавага рэжыму і дапамагаць у далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт