Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтар радыяцыйнага кантролю: аварыя ў Чалябінску не закранула Беларусь

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.11.2017 17:49
Нязначная колькасьць ізатопа рутэнія-106 была зафіксаваная ў паветры з 3 па 5 кастрычніка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Радыёактыўнае воблака, выкінутае напрыканцы верасьня з прадпрыемства вытворчага аб’яднаньня «Маяк» у Чалябінскай вобласьці Расеі, прайшло над Беларусьсю, але шкоды экалёгіі ды здароўю людзей не нанесла. Пра гэта паведамляе Эўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на Белгідрамэтцэнтр.

Беларускія сыноптыкі заявілі, што нязначная колькасьць ізатопа рутэнія-106 была зафіксаваная ў паветры з 3 па 5 кастрычніка. «Гэта забруджваньне не зьяўляецца небясьпечным для насельніцтва», – зазначыла намесьніца начальніка Белгідрамэтцэнтру Марыя Гермянчук.

«У Беларусі быў зафіксаваны рутэній-106. Была зафіксавана вельмі нязначнае колькасьць у Пінску й Браславе. Пасьля таго, як зьявіліся паведамленьні пра гэта ў замежнай прэсе, мы працуем ва ўзмоцненым рэжыме і ўсё вельмі дакладна й строга правяраем», – паведаміла журналістам прэс-сакратар Рэспубліканскага цэнтру па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяроддзя Вольга Бандарэнка.

8 лістапада Фэдэральнае ведамства па радыяцыйнай абароне Германіі заявіла, што на поўдні Урала адбыўся выкід радыеактыўнага ізатопа рутэній-106. 9 лістапада Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Францыі паведаміў, што зафіксаваў радыеактыўнае воблака над Эўропай. На думку экспэртаў аварыя магла адбыцца напрыканцы верасьня.

Спачатку Расея ўсё адмаўляла. Але 20 лістапада Фэдэральная служба па гідрамэтэаралёгіі Расеі прызнала, што выкід радыяцыі адбыўся на вытворчым аб'яднаньні «Маяк» у Чалябінскай вобласьці. Высокае забруджаньне паветра радыёнуклідамі было зафіксаванае ў Татарстане і ў Растове-на-Доне.

euroradio.fm/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт