Logo Polskiego Radia
Print

Рэпэра Макса Каржа не пусьцілі ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.11.2017 13:57
У лютым 2016-га рэпэру забаранілі ўезд ва Ўкраіну, але потым СБУ зьняла забарону.
Макс КоржМакс Коржyoutube.com/screen


Украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну рэпэра Макса Каржа й забаранілі яму ўезд на тры гады. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

«Сёньня падчас праходжаньня прыгранічнага кантролю пасажыраў, якія прыляцелі зь Менска, быў выяўлены дадзены сьпявак, які ў свой час наведваў акупаваны Крым. На падставе наяўнай інфармацыі, у адпаведнасьці з заканадаўствам было прынятае канчатковае рашэньне пра няпропуск яго празь мяжу», – гаворыцца ў паведамленьні.

Дарэчы, 23 лістапада ў Кіеве ў Каржа быў заплянаваны вялікі канцэрт у Палацы спорту. Сьпявак ляцеў якраз на яго.

Раней паведамлялася, што ў ліпені 2015 года Корж выступаў у анэксаваным Расеяй Крыме – Сімфэропалі й Севастопалі. Пазьней ён зьезьдзіў у Кіеў і Львоў. У лютым 2016-га рэпэру забаранілі ўезд ва Ўкраіну, але потым СБУ зьняла забарону, бо ня ўбачыла ў дзеяньнях Макса Каржа пагрозы нацыянальнай бясьпецы.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт