Logo Polskiego Radia
Print

Суд не задаволіў скаргу Някляева на адміністрацыйны арышт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.11.2017 16:44
«Змаганьне ідзе ня толькі супраць мяне, яно ідзе па ўсіх франтах».
Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеўyoutube.com/screen

Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле 10-суткавы адміністрацыйны арышт, на які раней быў асуджаны паэт і палітык Уладзімір Някляеў. Раней суд Ленінскага раёна прызнаў яно вінаватым у закліках да ўдзелу ў дэманстрацыі 21 кастрычніка ў Менску, у якой сам ён не ўдзельнічаў.

«Я не чакаў іншага выніку, хоць ніякай маёй віны няма», – кажа Ўладзімір Някляеў. «Змаганьне ідзе ня толькі супраць мяне, яно ідзе па ўсіх франтах. Задача ўлады – падавіць пратэстны рух у самых найменшых яго праявах», – гаворыць Някляеў.

Уладзімір Някляеў нагадаў, што прадставіў суду мэдыцынскія даведкі аб стане свайго здароўя. Але яны не прынятыя да ўвагі. Трэба нагадаць, што раней ён перанёс інсульт, а зараз мае сур’ёзныя праблемы зь ціскам. Падчас мінулага арышту ў Някляева адбыўся гіпэртанічны крыз. Таму паэт і палітык лічыць, што ўлады наўмысна дзейнічаюць так, каб справакаваць у яго сур’ёзныя праблемы са здароўем.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт