Logo Polskiego Radia
Print

Беларускіх дэпутатаў вернуць у Страсбург на два гады

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2017 14:57
Ад студзеня 2018 г. беларускія дэпутаты змогуць удзельнічаць у працах палітычнай камісіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
commons.wikimedia.org/ Витольд Муратов/CC BY-SA 3.0

Ад студзеня 2018 году беларускія дэпутаты змогуць удзельнічаць у абмеркаваньні пытаньняў палітычнай камісіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) ў Страсбургу. Такой магчымасьці яны былі пазбаўленыя апошнія 20 гадоў.

Адпаведная інфармацыя агучана падчас наведваньня 23 лістапада Палаты прадстаўнікоў дакладчыкам па Беларусi камісіі ПАРЭ ў палітычных пытаньнях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.

Ён удакладніў, што рашэньне прынятае з «выпрабавальным тэрмінам» на два гады. Ранейшая практыка абмяжоўвалася запрашэньнем беларускіх парлямэнтароў толькі ў тым выпадку, калі на парадку дня значылася пытаньне Беларусі. На студзеньскай сэсіі дэлегацыя зь Менска далучыцца да абмеркаваньня пытаньняў. Праўда, пакуль толькі ў рамках палітычнай камісіі.

У двухбаковай супрацы мяркуецца засяродзіцца перадусім на пытаньнях скасаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, а таксама на тэме абароны правоў чалавека і выбарчай праблематыцы.

У 1993 годзе Вярхоўны Савет Беларусі атрымаў статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ. Аднак ужо ў 1997-м беларускія парлямэнтары такой прывілеі былі пазбаўленыя — неўзабаве пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі рэфэрэндуму пра захаваньне ў краіне сьмяротнага пакараньня.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт