Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прапануе перагледзець схему фармаваньня цэн на транзыт газу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2017 16:10
У Беларусі ёсьць «прынцыповая заўвага», якая тычыцца фармаваньня тарыфаў на транзыт газу па тэрыторыі ЭАЭС.
www.kresy.pl

Беларусь прапануе Казахстану і Расеі перагледзець схему фармаваньня цэн на транзыт газу ў межах Эўразійскага эканамічнага саюза, паведаміў першы намесьнік міністра энэргетыкі Віктар Каранкевіч, выступаючы 23 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў.

Ён сказаў, што праект праграмы па фармаваньні агульнага рынку газу ў ЭАЭС, зараз праходзіць узгадненьне зацікаўленых бакоў. Каранкевіч заявіў, што ў Беларусі ёсьць «прынцыповая заўвага», якая тычыцца фармаваньня тарыфаў на транзыт газу па тэрыторыі ЭАЭС, хоць Казахстан і Расея прапануюць захаваць дзейную цяпер схему.

Першы намесьнік міністра паведаміў, што сёлета ў кошце газу 70% складалі выдаткі на яго транзыт. У сувязі з гэтым, сказаў ён, для Беларусі важна, каб тарыфы адпавядалі тарыфам у Казахстане і Расеі. «Гэта створыць роўныя ўмовы суб’ектам гаспадараньня», – падкрэсьліў Каранкевіч.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт