Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2017 14:54
Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты. Так, у прыватнасьці, Kent HD White падаражэюць на 25 капеек да 2,9 рубля; Kent HDi Exclusive Grey вырасьце ў цане на 50 капеек, а Kent Nanotek Exclusive Grey – на 25 капеек. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.

Як паведамляецца, са сьнежня ў продаж паступяць цыгарэты Rothmans Demi Click Amber коштам 1,75 рубля.

Цэны на цыгарэты кампаніі «Тытунь-інвэст» застаюцца на ранейшым узроўні, але на рынку з 1 сьнежня зьявяцца новыя назвы. На іх устаноўлены наступныя кошты: «Карона, 21 цыгарэта» і «Карона блакітная, 21 цыгарэта» – па 1,08 рубля, Winston Compact Plus Blue – 2,35 рубля, Glamour Super Slims – 2,25 рубля.

Кошт цыгарэт Winston XS Purple Impulse, якія ўвозіць у краіну «Беларусьгандаль», складзе 2,50 рубля.

белта/naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт