Logo Polskiego Radia
Print

Новы начальнік вучэбкі ў Печах: афіцэраў чакае пераатэстацыя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2017 16:03
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Вячаслава Будзіка на пасаду начальніка 72-га абʼяднанага вучэбнага цэнтру ў панядзелак, 20 лістапада.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Афіцэрскі склад 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Печах чакае атэстацыя. Пра гэта ў пятніцу, 24 лістапада, паведаміў Уладзіслаў Будзік, якога Аляксандр Лукашэнка чатыры дні таму прызначыў на пасаду начальніка 72-га АВЦ.


Паводле словаў палкоўніка, на дадзены момант становішча ў цэнтры спакойнае. З таго моманту, як ён уступіў у новую пасаду, ужо прайшла пераатэстацыя сяржанцкага складу. Усіх, хто не прайшоў яе, адправілі ў іншыя вайсковыя часьці, а на іх месцы падабралі іншых вайскоўцаў.

«З афіцэрамі й прапаршчыкамі, занятымі выхаваньнем асабовага складу, праводзяцца кантрольныя заняткі, па выніках якіх будзе праведзена атэстацыя», – адзначыў Уладзіслаў Будзік. Ён дадаў, што ў будучыні ва ўсіх воінскіх частках цэнтру будзе ўстаноўленая сыстэмы відэаназіраньня.

Таксама кіраўнік АВЦ адзначыў, што кіраўніцтва цэнтру стала больш адкрытым. Навабранцам дазваляецца мець кантакт з бацькамі зь першых дзён знаходжаньня. Сваякі могуць пабываць у казарме, сустрэцца з камандаваньнем і атрымаць нумары тэлефонаў для сувязі.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Вячаслава Будзіка на пасаду начальніка 72-га абʼяднанага вучэбнага цэнтру ў панядзелак, 20 лістапада. Пасьля гібелі радавога Аляксандра Коржыча ў пачатку кастрычніка ранейшае кіраўніцтва АВЦ адхілілі ад працы. Было ўзбуджана 15 крымінальных спраў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт