Logo Polskiego Radia
Print

Чаму швэдзкія турысты ня едуць у Беларусь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 16:53
"Пяць дзён бязь візы гэта вельмі добра, але гэта замала, каб ехаць яшчэ далей за Менск".
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons/jackmac34

Амбасадарка Швэцыі распавяла, чаму швэдзкія турысты ня едуць у Беларусь

Крысьціна Юханэсан узяла ўдзел ва ўрачыстасьці з нагоды 500-годзьдзя Рэфармацыі ў адзінай у Беларусі дзейснай лютэранскай кірсе ў Горадні.

Як адзначыў пастар Павал Татарнікаў, амбасадарка Швэцыі наведала кірху невыпадкова. У Швэцыі Лютэранская царква доўгі час лічылася дзяржаўнай.

Журналісты пацікавіліся ў дыпляматкі, чаму ў Горадню па бязьвізавай пяцідзённай праграме не прыяжджаюць швэдзкія турысты. На гэта спадарыня Юханэсан заўважыла, што Швэцыя, як і Беларусь, невялікія краіны і ім, маўляў, патрэбна шмат працаваць над тым, каб пра іх ведалі за мяжой.

«Канешне, швэды зараз няшмат ведаюць пра Беларусь, але ў Менску мы ўжо бачым усё болей швэдаў. Пяць дзён бязь візы гэта вельмі добра, але гэта замала, каб ехаць яшчэ далей за Менск. Калі было б хаця б 8-10 дзён, то я ўпэўнена, што швэды дабавілі б яшчэ адзін горад у сваёй паездцы па Беларусі» — сказала Крысьціна Юханэсан.

Зачыніў урачыстасьць у кірсе канцэрт швэдзкага арганіста Ёргена Ліндстрама. Выпускнік Каралеўскага музычнага каледжу ў Стакгольме выканаў творы Дытрыха Букстэхудэ, Югана Хэльміка Румана, Оскара Ліндбэрга і Густава Хэга. Гарадзенская публіка апладзіравала яму стоячы.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт