Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Менску перамовы з Нурсултанам Назарбаевым

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2017 11:58
Перамовы ў Палацы Незалежнасьці заплянаваныя ў вузкім і пашыраным складах.
Сьцяг КазахстануСьцяг Казахстануpixabay.com/Public Domain CC0

Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Менску перамовы з Нурсултанам Назарбаевым
Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правядзе афіцыйныя перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, які 29-30 лістапада будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, перамовы ў Палацы Незалежнасьці заплянаваныя ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмяркуюць шырокі спэктр пытаньняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. На парадку дня – тэматыка пашырэньня гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, разьвіцьця прамысловай каапэрацыі, транспартна-лягістычнай інфраструктуры й многія іншыя пэрспэктыўныя напрамкі. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама возьмуць удзел у працы беларуска-казахстанскага бізнэс-форуму.
На наступны дзень, 30 лістапада, у Менску заплянаванае пасяджэньне сэсіі Савета калектыўнай бясьпекі з удзелам лідараў усіх краін – членаў АДКБ, куды ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея й Таджыкістан.

Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правядзе афіцыйныя перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, які 29-30 лістапада будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, перамовы ў Палацы Незалежнасьці заплянаваныя ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмяркуюць шырокі спэктр пытаньняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

На парадку дня – тэматыка пашырэньня гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, разьвіцьця прамысловай каапэрацыі, транспартна-лягістычнай інфраструктуры й многія іншыя пэрспэктыўныя напрамкі. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама возьмуць удзел у працы беларуска-казахстанскага бізнэс-форуму.

На наступны дзень, 30 лістапада, у Менску заплянаванае пасяджэньне сэсіі Савета калектыўнай бясьпекі з удзелам лідараў усіх краін – членаў АДКБ, куды ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея й Таджыкістан.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт