Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі забаранілі чарговы пікет

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.11.2017 13:35
Акцыю супраць дзедаўшчыны плянавалі актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Збітыя рукі жаўнера, які ўцёк ад дзедаўшчыны з 38-й дэсантнай брыгады ў Берасьці. Люты 2016 г. Фота: Інфармагенцтва БелаПАН. Збітыя рукі жаўнера, які ўцёк ад дзедаўшчыны з 38-й дэсантнай брыгады ў Берасьці. Люты 2016 г. Фота: Інфармагенцтва БелаПАН. belapan.com

Заяўку на правядзеньне пікету «Стоп дзедаўшчынe – у войску і краіне!» у Міёрах падаў у райвыканкам актывіст АГП Сяргей Васільеў. Аднак мясцовыя ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства, спаслаўшыся на адсутнасьць дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ. Чыноўнікі зазначылі, што ў цэнтры горада нельга ўвогуле праводзіць пікеты. Разам з тым, гэта не перашкаджае праводзіць там усе афіцыйныя сьвяты.

Мясцовыя ўлады зазначылі, што недзяржаўныя мерапрыемствы ў Міёрах могуць праводзіцца толькі ў двух месцах – на паўвостраве і на стадыёне.

Што тычыцца дамовы з міліцыяй на ахову парадку падчас мітынгаў, то мясцовая міліцыя адмовілася падпісваць дакумэнт, адаслаўшы арганізатараў у Віцебск, паведамляе сайт АГП.

Паводле АГП/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт