Logo Polskiego Radia
Print

Госьць з ЭЗ сказаў, што на такіх як Лукашэнка «трымаецца сьвет»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.11.2017 14:04
«Вы – адзін з тых лідараў, на якіх трымаецца сьвет. І калі вы абяцаеце, што ўсё будзе арганізавана добра, значыць, так яно й будзе».
Фота: president.gov.by

II Эўрапейскія гульні, якія пройдуць у Беларусі летам 2019 году, будуць «найлепшымі ў гісторыі». Пра гэта заявіў 29 лістапада на сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам прэзыдэнт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч. Паводле яго слоў, у Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтах задаволеныя тым, як ідзе падрыхтоўка.

«Вы – адзін з тых лідараў, на якіх трымаецца сьвет. І калі вы абяцаеце, што ўсё будзе арганізавана добра, значыць, так яно й будзе», – цытуе словы Качыянчыча прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка таксама гаварыў пра тое, што Эўрагульні ў Беларусі будуць «лепшымі». Ён адзначыў, што ўсе аб’екты, якія будуць задзейнічаныя, да сярэдзіны 2019 году мадэрнізуюць і пабудуюць.

«…Гэтай алімпіядай будзе жыць увесь беларускі народ, – гаварыў Лукашэнка. – І ўсе нашы суседзі будуць ведаць, што тут алімпіяда, для іх будуць адчыненыя ўсе дзьверы. Мы запросім усіх, хто захоча пабываць у нашай краіне. Гэта я вам гарантую», – сказаў беларускі лідар.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт