Logo Polskiego Radia
Print

Каб пасьпець здаць прэзыдэнцкую бальніцу, грошы забіраюць у іншых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.11.2017 17:12
Каб пасьпець здаць прэзыдэнцкую бальніцу да Новага года, зь іншых аб'ектаў перакідваюць 8,5 млн даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Каб пасьпець здаць прэзыдэнцкую бальніцу да Новага года, зь іншых аб'ектаў перакідваюць 8,5 млн даляраў. Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму перавядзе 17,1 млн рублёў (больш за 8,5 млн даляраў) зь іншых сваіх абʼектаў на будаўніцтва Рэспубліканскага клінічнага мэдыцынскага цэнтру – так званай прэзыдэнцкай бальніцы, узьвядзеньне якой завяршаецца ў Ждановічах.

Гэта прадугледжана папраўкамі ў інвэстыцыйную праграму Менска на 2017 год, зацьверджанымі 29 лістапада на сэсіі гарадзкога Савета дэпутатаў.
Дадатковыя сродкі на будаўніцтва прэзыдэнцкай бальніцы неабходныя для закупкі абсталяваньня й забесьпячэньня ўводу абʼекту ў эксплюатацыю да канца бягучага года.

Будаўніцтва мэдыцынскага цэнтру пачалося ў 2015 годзе ў вёсцы Ждановічы побач з вадасховішчам Дразды. Афіцыйнае адкрыцьцё намечана на 31 сьнежня гэтага года. Будаўніцтва абʼекта абышлося ў суму каля 100 млн эўра.

У цяперашні час Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, больш вядомы як лечкамісія, разьмяшчаецца ў цэнтры гораду ў квартале вуліц Энгельса, Чырвонаармейская й Першамайская. Пасьля пераезду ў новы комплекс будынкі «старой» лечкамісіі будуць перададзены 2-й гарадзкой клінічнай бальніцы.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт