Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ даў 3 млн эўра на беларуска-ўкраінскую памежную супрацу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.11.2017 12:56
На рэалізацыю беларускай часткі праектаў будзе выдаткавана каля 1,5 млн эўра.
radyjo.net/А.Вялічка

Эўразьвяз прадставіць больш за 3 млн эўра на праекты ў сфэры беларуска-ўкраінскага прыгранічнага супрацоўніцтва. Цырымонія падпісаньня грантавых кантрактаў у рамках праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь – Украіна прайшла 29 лістапада ў Кіеве.
Як паведаміла прэс-служба праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнэрства, 18 адабраных праектаў накіраваны на паляпшэньне ўмоў жыцьця мясцовых суполак, рашэньне праблем навакольнага асяродзьдзя, занятасьці, аховы здароўя, падтрымку культурных, адукацыйных і спартыўных ініцыятыў у Беларусі і Ўкраіне. На рэалізацыю беларускай часткі праектаў будзе выдаткавана каля 1,5 млн эўра, перадае БелаПАН.
«Гэта доўгачаканая падзея для абедзьвюх краін, – заявіла ў ходзе цырымоніі дырэктар дэпартамэнта дзяржаўных інвэстыцыйных праектаў і падтрымкі разьвіцьця Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны Аксана Грышкевіч. – Рэгіёны разьвіваюць палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва з суседзямі, абапіраючыся на агульныя інтарэсы і на самастойна распрацаваныя праграмы і канцэпцыі. Спадзяемся, гэта значна ўмацуе прыгранічныя сувязі».
У сваю чаргу выканаўчы дырэктар Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ у Беларусі Дзіна Ганчарова адзначыла: «Сёньняшняя падзея зьяўляецца найважнейшым і асноватворным этапам як у працэсе рэалізацыі праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Ўкраіна – Беларусь, так і ў жыцьцёвым цыкле саміх праектаў. Удзел прадстаўнікоў цэнтральных і рэгіянальных органаў дзяржаўнага кіраваньня Беларусі і Ўкраіны, а таксама прадстаўнікоў міжнародных структур і сродкаў масавай інфармацыі сьведчыць пра важнасьць, адкрытасьць і высокі ўзровень узаемаадносін паміж усімі ўдзельнікамі праграмы».
З 27 лістапада па 1 сьнежня ў Кіеве праходзяць таксама ўступныя трэнінгі для пераможцаў конкурсных праектаў. Удзельнікі атрымліваюць базавыя веды і практычныя навыкі, неабходныя для якаснага выкананьня грантавых кантрактаў.
Мэтай праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнэрства зьяўляецца стварэньне спрыяльных умоў для разьвіцьця трансгранічнага супрацоўніцтва з улікам спэцыфікі кожнай тэрыторыі. Праграма накіравана на разьвіцьцё здольнасьці дзяржаўных і недзяржаўных органаў суседніх краін разам распрацоўваць і ўкараняць сумесныя прыгранічныя праекты.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт