Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адчынілася сэсіі Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.11.2017 14:00
Прэзыдэнты абмяркуюць міжнародную сытуацыю і прымуць меры па ўмацаваньні калектыўнай бясьпекі АДКБ.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH / POOL

У Менску адчынілася сэсіі Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ. «Беларусь зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяньня ў рамках Арганізацыі, усебаковага павышэньня выніковасьці яе дзейнасьці і ўмацаваньня аўтарытэту на міжнароднай арэне», – заявіў Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці. Ён перакананы, што цяперашняя сэсія надасьць новы імпульс разьвіцьцю АДКБ, прадэманструе пазытыўную дынаміку ў вырашэньні пытаньняў забесьпячэньня агульнай бясьпекі
Пасяджэньне працягваецца ў закрытым фармаце. На перамовах у вузкім складзе прэзыдэнты абмяркуюць тэндэнцыі разьвіцьця міжнароднай сытуацыі і прымуць меры па ўмацаваньні калектыўнай бясьпекі АДКБ. Затым у фармаце пленарнага пасяджэньня бакі разгледзяць шырокае кола пытаньняў, у тым ліку праекты розных дэклярацый і рашэньняў, тэматыку забесьпячэньня бягучай дзейнасьці Арганізацыі.
Чакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэньняў па розных напрамках дзейнасьці АДКБ, у якіх у тым ліку знойдуць адлюстраваньне прыярытэты беларускага старшынства. У цяперашні час у склад АДКБ уваходзяць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ зьяўляюцца забесьпячэньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі чальцоў, паглыбленьне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня і інтэграцыі, каардынацыя зьнешнепалітычных пазыцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бясьпекі, разьвіцьцё супрацоўніцтва па супрацьдзеяньні выклікам і пагрозам, ажыцьцяўленьне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

«Беларусь зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяньня ў рамках Арганізацыі, усебаковага павышэньня выніковасьці яе дзейнасьці і ўмацаваньня аўтарытэту на міжнароднай арэне», – заявіў Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці. Ён перакананы, што цяперашняя сэсія надасьць новы імпульс разьвіцьцю АДКБ, прадэманструе пазытыўную дынаміку ў вырашэньні пытаньняў забесьпячэньня агульнай бясьпекі. Пасяджэньне працягваецца ў закрытым фармаце.

На перамовах у вузкім складзе прэзыдэнты абмяркуюць тэндэнцыі разьвіцьця міжнароднай сытуацыі і прымуць меры па ўмацаваньні калектыўнай бясьпекі АДКБ. Затым у фармаце пленарнага пасяджэньня бакі разгледзяць шырокае кола пытаньняў, у тым ліку праекты розных дэклярацый і рашэньняў, тэматыку забесьпячэньня бягучай дзейнасьці Арганізацыі.

Чакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэньняў па розных напрамках дзейнасьці АДКБ, у якіх у тым ліку знойдуць адлюстраваньне прыярытэты беларускага старшынства. У цяперашні час у склад АДКБ уваходзяць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

Ключавымі задачамі АДКБ зьяўляюцца забесьпячэньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі чальцоў, паглыбленьне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня і інтэграцыі, каардынацыя зьнешнепалітычных пазыцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бясьпекі, разьвіцьцё супрацоўніцтва па супрацьдзеяньні выклікам і пагрозам, ажыцьцяўленьне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт