Logo Polskiego Radia
Print

Мінпрацы: заробак у 1000 рублёў будзе не ва ўсіх

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.12.2017 14:57
У розных галінах прамысловасьці зарплата ня будзе аднолькавай – заявіла Ірына Касьцевіч.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі будзе дасягнутая сярэдняя зарплата ў 1000 рублёў, аднак дыфэрэнцыяцыя ў розных галінах эканомікі застанецца. Пра гэта заявіла ў суботу падчас прамой тэлефоннай лініі міністар працы й сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касьцевіч.

«Пытаньне правільна ставіць так: Заробак трэба зарабіць, у любой галіне – прамысловасьці, сельскай гаспадарцы, гандлі й гэтак далей, – сказала Ірына Касьцевіч – І мы павінны разумець, што ў залежнасьці ад фінансавага стану прадпрыемства альбо галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека зарплата будзе рознай. Задача стаіць аб сярэдняй заработнай плаце па краіне ў 1000 рублёў у сьнежні. Але будзе дыфэрэнцыяцыя ў разрэзе галінаў і вобласьцяў», – цытуе словы міністра інфармагенцтва БЕЛТА.

Міністар працы адзначыла, што Менск ужо дасягнуў сярэдняга ўзроўню зарплаты ў 1151 рубель. «Але мы ж разумеем, што нехта пры гэтым мае зарплату ў 300 рублёў, а нехта ў 4 тысячы», – падсумавала Ірына Касьцевіч.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт